Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Асноўны вынік брусельскай канферэнцыі: будзе створана новая інстытуцыя -"Еўрагняздо"
5 чэрвеня ў Бруселі скончылася спецыяльная парламенцкая канферэнцыя ў справе палітыкі добрасуседства. Дэпутаты Еўрапарламенту зрабілі акцэнт на шасці былых рэспубліках СССР, уключна з Беларуссю. Для іх рыхтуецца праграма “Ўсходняе партнёрства”.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які ўдзельнічаў у канферэнцыі, адзначае найбольш істотны вынік двухдзённых дэбатаў:
- Для нас вельмі важна, што будзе створана новая інстытуцыя, якую называюць “Еўрагняздо”. Гэта міжпарламенцкая асамблея, якая пачне працаваць на сталай аснове. У яе будуць інтэграваныя парламенты Азербайджану, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны і прадстаўнікі аб’яднаных дэмсілаў Беларусі — да таго часу, пакуль у нас не будзе сапраўднага парламеэнту. Гэтая інстытуцыя вельмі важная. Яна адкрывае новыя мажлівасці для ўсіх гэтых краінаў, у тым ліку і для Беларусі. Там ёсць шмат праграм для супрацоўніцтва.
Удзельнікі канферэнцыі сёння прынялі спецыяльную рэзалюцыю. У дакуменце ёсць асобны параграф, прысвечаны Беларусі.
Першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, які ўваходзіў у склад рэдакцыйнай камісіі фінальнага дакумента, кажа:
- Я вельмі задаволены, што прыняты цалкам нашы дадаткі да параграфу, якія прайшлі кансэнсусам. Параграф прадугледжвае магчымасці далучэння Беларусі да поўнафарматнай супрацы з ЕС, як у рамках ініцыятываў, скіраваных на шэсць усходніх суседзяў, так і асобна. Але пры ўмове, што ў Беларусі адбудуцца неабходныя дэмакратычныя змены, неабходныя крокі дзеля вяртання ў краіну свабоды і дэмакратыі. І мы канкрэтызавалі гэтыя патрабаванні, пералічыўшы тры найпершыя. Гэта — безумоўнае вызваленьне палітычных вязняў, спыненне пераследу незалежных медыяў, правядзенне бліжэйшых выбараў у поўнай адпаведнасці з патрабаваньнямі АБСЕ.
Паводле міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага, праект “Усходняга партнёрства” тыдзень таму перадалі афіцыйным беларускім уладам.
Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў паведаміў, што дакумент сапраўды прынялі да разгляду:
- Дакумэнт вельмі сур’ёзны і па свайму назову, і, спадзяюся, па сваёй сутнасці. Таму пэўны час для разгляду нам, безумоўна, спатрэбіцца. Але калі мы будзем гатовыя да таго, каб непасрэдна са СМІ, больш шырокім грамадствам абмеркаваць наша стаўленне да гэтага дакументу, мы абавязкова гэта зробім. А пакуль ёсць такая прамежкавая інфармацыя — я магу пацвердзіць, што такі дакумент мы сапраўды прынялі да разгляду.
Мінскі палітолаг Андрэй Фёдараў так ацэньвае новыя перспектывы супрацоўніцтва з Еўрасаюзам:
- Можа, больш гнуткая будзе палітыка, бо цяпер я не магу сказаць, што яна вельмі гнуткая. Напрыклад, калі летась з беларускага боку былі пэўныя зрухі, дык Еўрасаюз на іх ніяк не адрэагаваў і настойваў на сваіх патрабаваннях. І мы ўбачылі рэакцыю афіцыйнага Мінску. Так што спадзяванні ёсць. Але каб гэта ўсё не вырадзілася ў нейкую фармальную структуру, якая будзе толькі рабіць заявы, а насамрэч нічога рабіць не будзе.
Пасля заканчэння канфэрэнцыі беларускую дэлегацыю, у якую таксама ўваходзяць Аляксей Кавалец і Сяргей Калякін, прыняў кіраўнік Еўрапарламенту спадар Пеэтэрынг.
Радыё Свабода
