Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
У Варшаве гавораць пра канфлікт пакаленняў у беларускай палітыцы
У Варшаве праходзіць міжнародная канферэнцыя, прысвечаная праблеме пакаленняў у беларускай палітыцы. Цягам двух дзён удзельнікі гэтага “мазгавога штурму” з розных краінаў спрабуюць высветліць - ці ёсць канфлікт паміж моладдзю і старэйшымі і ці ёсць яны аўтарытэтам для новай генерацыі грамадскіх актывістаў.
Тэма канферэнцыі, арганізаванай Інстытутам грамадскай прасторы і публічнай палітыкі Вышэйшай школай гандлю і права імя Лазарскага, гучыць як “Змена пакаленняў, або Беларускія адрознасці ў мэтах, каштоўнасцях і стратэгіі”.
Удзельнікі канферэнцыі ў выступах і дыскусіях высвятляюць - ці ёсць беларуская моладзь авангардам і рухавіком зменаў у Беларусі і як адбываецца змена пакаленняў у апазіцыі, уладнай сістэме і на эміграцыі.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла так патлумачыла, чаму тэма змены пакаленняў вельмі важная:
- Каб зразумець беларускае грамадства. Як такі разумны, разважны народ можа згаджацца з цяперашняю ўладаю?
А вось меркаванне экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча:
- Я думаю, што канфлікт пакаленняў існуе заўсёды, і не толькі ў Беларусі. Новае пакаленне прыходзіць з адметнымі думкамі, са сваёй пазіцыяй. Яно больш актыўнае. Перамены ў Беларусі зробяць маладыя. Яны ж будуць рабіць і рэформы. Але будзе праца і для старэйшых. Тут павінна быць спалучэнне.
Жывую дыскусію выклікалі выступы Яна Максімюка з Прагі і Паўла Казанэцкага з Варшавы. “Ці прайграе беларуская апазіцыя бітву за маладыя розумы?” – задаўся пытаннем спадар Максімюк. І цягам выступу давёў, што такі прайграе. А Казанэцкі сумняецца ў паспяховасці рэалізацыі кароткатэрміновых палітычных праектаў для Беларусі. Бо беларускай апазіцыі няма чаго сказаць моладзі. Больш паспяховымі, на яго думку, ёсць доўгатэрміновыя культурна-адукацыйныя праекты.
Пра змену пакаленняў у палітыцы выказаўся і дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі:
- Сапраўды ў палітыку прыходзіць маладая генерацыя. Больш амбітная, можа дзесці больш ідэалістычная, якая хоча нечага дамагчыся. Але любая моладзь калісьці старэе. Існуе праблема штодзённага жыцця, якое таксама трэба ладзіць. Людзі старэюць, і адбываецца невіляванне гэтага разрыву пакаленняў. Канфлікт - гэта не заўсёды дрэнна. Гэта пошук новага. Праблема - калі няма канфлікту. Праблема - калі маладыя становяцца, як старыя.
Сёння апошні дзень канферэнцыі. Удзельнікі абмяркоўваюць дзве тэмы - чым моладзь матывуе сваю актыўнасць у супраціве і як на гэту актыўнасць уплывае ўзрост беларускіх апазіцыянераў.
Радыё Рацыя
