Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Іван Шыла едзе за мяжу
Івана Шылу, намесніка старшыні незарэгістраванага ў Беларусі “Маладога фронту”, літаральна выкінулі са школы. Толькі на працягу бягучага тыдня у салігорскай сярэдняй школе №4 два разы збіралася нарада, якая і вырашала лёс маладафронтаўца. Першая нарада, якая прайшла ў панядзелак, прыняла рашэнне пакінуць Івана ў школе і дазволіць здаваць яму іспыты да атрымання пасведчання аб заканчэнні школы. Хлопцу застаўся іспыт толькі па англійскай мове, але паўторна сабраная нарада на наступны ж дзень прыняла адваротнае рашэнне аб выключэнні юнака са школы.
Іван Шыла адзначае, што два паседжанні праведзеныя цягам двух дзён, якія прымаюць дзве прынцыпова розныя пастановы, інакш як абсурдам не назавеш. У цэлым юнак схіляецца да меркавання, што гэта помста з боку рэжыма.
Што да планаў, то Іван цягам дзесяці дзён мяркуе накіраваць у судовыя ўстановы позву. Хаця і не выказвае аптымістычных ацэнак наконт будучага судовага працэсу.
Што да сваёй адукацыі, то Іван мяркуе ў жніўні спрабаваць пераздаць апошні экзамен. Калі не атрымаецца ў сваёй школе, то ў Коласаўскім ліцэі або ў беларускай гімназіі ў Вільнюсе. Далейшы працяг адукацыі маладафронтавец бачыць за мяжой.
Зміцер Дашкевіч, старшыня “Маладога фронту”, таксама адзначае, што рашэнне аб выключэнні Шылы са школы ёсць незаконным. Навучальныя ўстановы павінны ў першую чаргу кіравацца заканадаўствам у сферы адукацыі, а не ўнутранымі пастановамі, паводле якіх Івана і выключылі.
Дашкевіч паведаміў Рацыі, што цягам бліжэйшых дзён плануецца правядзенне акцыі салідарнасці з Іванам. Акрамя таго, “МФ” плануе накіраваць звароты ў Міністэрства адукацыі і аддзел адукацыі Салігорскага гарвыканкама з патрабаваннем дазволіць юнаку атрымаць пасведчанне аб адукацыі.
Дарэчы, адметнае ў дадзенай справе: паводле словаў Івана Шылы, дырэктарка школы і яе намесніца, якія прынялі першае рашэнне аб магчымасці Івану скончыць школу, цягам 15 хвілін пасля заканчэння паседжання былі звольненыя з працы.
Радыё Рацыя
