Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Лідэры АДС едуць у Брусель
Беларускія палітыкі, прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі, возьмуць удзел у працы міжнароднай канферэнцыі “Будучыня. 50 гадоў разам”, якая пройдзе 4-5 чэрвеня ў Бруселі.
Канферэнцыя адбудзецца ў рамках праграмы Еўрапейскага Саюза "Новыя суседзі". Арганізатарам выступае Еўрапарламент.
Беларускія афіцыйныя прадстаўнікі на міжнародную канферэнцыю не запрашаліся, бо краіна не далучылася да гэтай праграмы супрацоўніцтва.
Плануецца, што з парламенцкай трыбуны выступяць спікер Еўрапарламента Ханс-Герт Пётэрынг, старшыні шэрагу парламентаў краін Еўрасаюза, а таксама кіраўнікі заканадаўчых органаў Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны, якія падпадаюць пад праграму “Новыя суседзі”.
Паводле слоў лідэра Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна, прадстаўнікі АДС атрымаюць магчымасць выступіць падчас агульнай дыскусіі:
- Мы будзем казаць пра восеньскія парламенцкія выбары, пра новую польска-шведскую ініцыятыву “Усходняе партнёрства”, а таксама пра неабходнасць спрашчэння візавага рэжыму для беларусаў, пра падтрымку незалежных СМІ, і, канешне, пра палітзняволеных.
Запрашэнні наведаць Брусель атрымалі, акрамя Сяргея Калякіна, Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч, Лявон Баршчэўскі і Аляксандр Мілінкевіч.
Інфармацыйны цэнтр АДС
