Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Вінцук Вячорка пачаў барацьбу з карупцыйнай пошасцю і расійскім капіталам
Учора ўвечары ў мікрараёне на поўначы сталіцы адбыўся чарговы сход каля 300 жыхароў дамоў № 20 па вуліцы Гамарніка і № 10 па вуліцы Мірашнічэнкі.
У двух дамах каля 900 кватэраў. Жыхары пратэстуюць супраць не прадугледжанага генеральным планам будаўніцтва элітнага 12-павярховага дому з двухроўневым падземным паркінгам, які ператворыць двор у замкнёны сыры калодзеж без прадзіманьня і сонечнага святла. Паспешлівыя будаўнічыя працы на замову ААТ “Карповіч” ужо прывялі да з’яўлення расколінаў у 20-м доме і да аварыі трубаправодных і электрычных камунікацыяў у суботу, паведамляе прэс-група Партыі БНФ.
На сходзе ў падтрымку жыхароў выступіў намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка:
- У 1992 гэты лапік зямлі ўжо спрабавалі забудаваць. Але жыхары пры дапамозе дэпутата апазіцыі БНФ Алега Трусава здолелі абараніць сваіх дзяцей і сваё здароўе. Сёння, на жаль, дэпутатаў БНФ, якія абараняюць народ, няма. Прыйшлі бескантрольныя расійскія грошы, якія пры папушчальніцтве ўладаў апаноўваюць краіну.
Гэта ўжо сістэма. Толькі ў Савецкім раёне Мінску з ходу магу назваць некалькі канфліктаў, звязаных з перадзелам зямельнай уласнасці. Гэта гвалтоўнае высяленне жыхароў Сельгаспасёлку без зямельнай кампенсацыі - а там ваданосны пласт для галоўнага гарадскога водазабору, і нельга будаваць вялікія дамы. Гэта забудова водаахоўнай зоны Цнянкі. І гэта, урэшце, так званая ўшчыльняльная забудова, тыповы прыклад якой – захоп лапіку зямлі паміж 20-м домам на Гамарніка і універсамам “Віцебск”.
У генеральным плане ніякага дому тут не было і не магло быць. Насыпны грунт, адсутнасьць прасвету паміж дамамі, урэшце – у двары стаіць садок санаторнага тыпу для хворых дзяцей, якія ў разе пабудовы страцяць і чыстае паветра, і сонечнае асвятленне. Нездарма “Карповіч”, баючыся народнага гневу, вядзе працы ліхаманкава, каб зрабіць сітуацыю незваротнай.
Я буду дапамагаць жыхарам чым магу: парадай, экспертызай, інфармацыяй. Калі мы не спынім беспардонны расійскі капітал і карупцыйную пошасць хаця дзе-небудзь, яны зжаруць нашую краіну. Нашыя людзі не павінны жыць у каменных мяшках бяз сонца і свежага паветра, -- кажа спадар Вячорка.
Радыё Рацыя
