Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Дзяржава санкцыянавала вандалізм на могілках Першай сусветнай вайны
Мінскія гарадскія ўлады вырашылі пракласці каналізацыйны калектар у раёне Старавіленскага тракта (на месцы былога Старажоўскага рынку), дзе знаходзяцца вайсковыя могілкі часоў Першай сусветнай вайны."Санкцыянаваны вандалізм" быў прыпынены пасля ўмяшання грамадскасці.
Старшыня грамадскага аб'яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антон Астаповіч паведаміў БелаПАН, што работы на месцы размяшчэння могілак пачаліся раніцай 30 траўня.
- Гэтыя могілкі з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю другой катэгорыі. Тут пахавана больш за 5 тысяч чалавек, у асноўным у брацкіх магілах. Гэта бежанцы і расійскія салдаты, якія ў пачатку мінулага стагоддзя паміралі ў шпіталях Мінска. Як высветлілася, Міністэрства культуры сваім рашэннем ад 26 траўня санкцыянавала тут раскопкі для пракладкі калектара.
Паводле яго слоў, з дапамогай тэхнікі будаўнікі даставалі з зямлі чалавечыя косткі, пакавалі іх у пакеты і адвозілі ў невядомым напрамку.
- Цяпер раскопкі ўдалося прыпыніць. Гэта адбылося дзякуючы таму, што член Савета нашай арганізацыі Уладзімір Дзянісаў змог звязацца з ваенным аташэ пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску. Пасольства адрэагавала таксама вельмі аператыўна і накіравала запыт у Савет бяспекі Беларусі, пасля чаго па распараджэнні Савета бяспекі работы былі спынены.
Паводле БелаПАН
