Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Баршчэўскі: Мы выкарыстаем кампанію “Выбары-2008” для інфармавання насельніцтва пра незалежныя СМІ
У складзе дэлегацыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі знаходзіцца ў Польшчы. Дэлегацыя мела сустрэчы ў міністэрствах замежных спраў і культуры ды аховы гістарычнай спадчыны. 28 траўня яна была прынятая маршалкам Сенату Рэспублікі Польшчы спадаром Багданам Барусевічам.
Падчас гэтай сустрэчы Лявон Баршчэўскі падкрэсліў, што Партыя БНФ не выступае супраць дыялогу Польшчы з беларускімі ўладамі, але гэты дыялог павінен мець на ўвазе інтарэсы не толькі ўладаў, але і беларускай грамадзянскай супольнасці, беларускага народу (напрыклад, у справе спрашчэння візавага рэжыму ўезду ў Польшчу для беларускіх грамадзянаў, спынення рэпрэсіяў супраць моладзі і іншых палітычных актывістаў).
У сваю чаргу, спадар Барусевіч падкрэсліў, што ніякіх істотных зменаў у польскай палітыцы што да Беларусі не адбудзецца, калі гэтыя змены не будуць падтрыманыя беларускай апазіцыяй.
Асобна прайшла сустрэча з кіраўніцтвам тэлеканалу “Белсат” і яе дырэктарам спадарыняй Агнешкай Рамашэўскай, паведамляе прэс-група Партыі БНФ.
Лявон Баршчэўскі падкрэсліў, што Партыя БНФ прыняла рашэнне выкарыстаць маючую адбыцца кампанію “Выбары-2008” у першую чаргу дзеля інфармавання беларускага насельніцтва пра незалежныя газеты, “Белсат”, цэнтры незалежнага радыёвяшчання на Беларусь. Было вырашана пытанне аб стварэнні беларускай праграмнай Рады “Белсату”.
Лявон Баршчэўскі перадаў спадарыні Рамашэўскай праект складу гэтай Рады, у якую маюць увайсці сярод іншых Генадзь Бураўкін, Вольга Іпатава, Валянцін Голубеў, Зінаіда Бандарэнка і іншыя вядомыя грамадскія дзеячы Беларусі. Спадарыня Рамашэўска пацвердзіла, што ў бліжэйшыя тыдні плануецца падключэнне тэлевізіі “Белсат” да папулярнага ў Беларусі спадарожніка Сірыус.
Лявон Баршчэўскі і старшыня АГП Анатоль Лябедзька таксама выступілі ў прамым эфіры папулярнага польскага FM-радыё TOK.
