Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
"Прага вясны" рэпрэсаванай Беларусі
Гісторыі людзей, трапіўшых летась пад крымінальную адказнасць за палітычную дзейнасць і перакананні, цяпер сабраныя ў адной кнізе. “Прага вясны” – плён сумеснай працы журналістаў і праваабаронцаў. 13 артыкулаў і 14 прозвішчаў – усе героі кнігі паказаныя найперш як простыя людзі, а не грамадскія актывісты. Кніга “Прага вясны” аб’ядноўвае пад сваёй вокладкай гісторыі чатырнаццаці чалавек, якія ў 2007 годзе былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за сваю палітычную дзейнасць.
З’яўленню выдання паспрыяў праваабарончы цэнтр “Вясна”. Яго кіраўнік Алесь Бяляцкі кажа, што кніга цікавая ўжо таму, што гэта – першая спроба паказаць рэпрэсаваных людзей не толькі як змагароў за свабоду, але і як звычайных грамадзян Беларусі:
- Для мяне гэтая кніжка цікавая тым, што гэта не проста сухія факты і каментары, а таму, што яна напісаная ў форме эсэ пра людзей, якіх можна назваць героямі нашай эпохі. 2007 год запомніўся журналістам і праваабаронцам крымінальнымі працэсамі супраць сяброў “Маладога фронту”, Кастуся Лукашова, Андрэя Клімава, Валерыя Шчукіна ды іншых.
Алесь Бяляцкі кажа пра адметнасці 2007 года з пункту гледжаня праваабаронцы:
- Перад і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ўлады праводзілі зачыстку сваіх палітычных апанентаў. Тады было паўзбуджана шмат крымінальных справаў. Большасць з іх плаўна перацяклі ў 2007 год.
Сярод чатырнаццаці герояў кнігі “Прага вясны” – дзесяць маладафронтаўцаў. У 2007 годзе праз суды прайшлі Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Наста Палажанка, Яраслаў Грышчэня ды іншыя. Пра аднаго з іх – Змітра Хведарука – эсэ напісаў вядомы журналіст Генадзь Кеснер. У інтэрв’ю Рацыі ён распавёў пра тое, як імкнуўся прэзентаваць чытачам асобу Хведарука:
- Мне хацелася паказаць Змітра не проста як барацьбіта, вулічнага змагара за ідэалы незалежнасці. Мне хацелася паказаць яго з пункту гледжання чалавека: што яго цікавіць, якія ў яго былі мары ў дзяцінстве, кім ён мяркуе стаць у будучыні. Мне хацелася паказаць чытачам стаўленне да Змітра ягоных паплечнікаў, людзей, якія яго ведаюць.
Апісанне чалавечых якасцяў грамадскіх актывістаў і ёсць галоўным сэнсам кнігі “Прага вясны”. Паводле Алеся Бяляцкага, чытачы бачаць вобраз асобы – гуманнай і з высокай мараллю. І гэтая асоба цярпіць ад дзеянняў людзей, якія не могуць пахваліцца ні гуманізмам, ні наяўнасцю маралі:
- Тут ёсць шмат унікальнага чалавечага матэрыяла. Ён паказвае маральную сутнасць і тых людзей, якіх мы апісваем, і вельмі нізкі маральны ўзровень беларускіх уладаў.
Выданне “Прага вясны” не будзе прадавацца ў кнігарнях. Увесь яго наклад – а гэта каля 1000 асобнікаў – выдаўцы раздадуць героям кнігі, іх сябрам і паплечнікам. Алесь Бяляцкі кажа, што ў наступным годзе свет можа пабачыць “Прага вясны 2008”. Відаць, выдаваць такія кнігі будуць аж да таго часу, пакуль рэпрэсіі ў Беларусі не будуць спыненыя.
Аляксей МІНЧОНАК, Радыё Рацыя
