Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Праўда і белыя плямы гісторыі ад Аляксандра Тамковіча
Новая кніга вядомага журналіста Аляксандра Тамковіча «Асобы» хоць на беларускай мове, але выйшла не ў Беларусі, а ў расійскім выдавецтве, у Санкт-Пецярбурзе. Складаецца кніга, як бачна з самой назвы, з нарысаў пра вядомых персонаў.
У гэтым жанры, дарэчы, А.Тамковіч працуе даўнавата: у яго папярэдніх кнігах – «Лёсы» і «Жанчыны» – гэтаксама змешчаныя партрэты; іншая рэч, што гэтым разам партрэты выразна палітычныя.
Сам Аляксандр зазначае: «Безумоўна, мае нарысы суб’ектыўныя».
Заўважым – таксама суб’ектыўна – што яго нарысы былі з найлепшых матэрыялаў у газеце «Новы час», дзе яны друкаваліся, і ведаем чытачоў, якія цікавіліся гэтай газетаю найперш з-за палітычных партрэтаў, пісаных Аляксандрам Тамковічам.
Персанажамі нарысаў А.Тамковіча зрабіліся знакавыя асобы найноўшай гісторыі незалежнай Беларусі, прычым незалежна ад палітычнай скіраванасці. У прыватнасці, Тамковіч пісаў у тым ліку і пра зацятых лукашыстаў. Лукашысцкі ж суд, натуральна, задаволіў пазоў да газеты і аўтара генерала Мікалая Чаргінца – нягледзячы на тое, што фактаў, якія не адпавядаюць сапраўднасці, знайсці не здолелі, а гаворка ішла выключна пра аўтарскія ацэнкі, на якія кожны мае права.
Але ж якое тут права?.. Улічваючы гэтае, з дазволу сказаць, судовае рашэнне, кнігу выпусцілі з белымі плямамі на месцы нарыса пра Чаргінца. Што дужа сімвалічна – бо якая там асоба? так, белая пляма.
У кнігу ўваходзяць палітычныя партрэты Станіслава Багданкевіча, Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Вячаслава Кебіча, Міхаіла Мясніковіча… і шмат каго яшчэ; лепш паглядзець самім.
ucpb.org
