Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Варшаўскія сустрэчы беларускіх дэмакратаў
Дэлегацыя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, якая знаходзіцца ў Варшаве, абмяркоўвае з польскімі палітыкамі, сярод іншага, праблему кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў.
Паводле Віктара Карняенкі, акрэсьліліся тры групы пытаньняў, якія выклікаюць найбольшую цікавасьць:
1. Зьмяншэньне кошту шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі;
2. Павышэньне эфэктыўнасьці праграмы Каліноўскага для студэнтаў, выключаных зь беларускіх навучальных установаў за палітычныя погляды.
3. Падрыхтоўка да выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія маюць адбыцца ўвосень.
Што тычыцца візаў, дык спадар Карняенка адзначае:
-- Нам трэба праводзіць добрую агітацыйную кампанію сярод насельніцтва. І патлумачыць людзям, хто вінаваты ў тым, што склалася такая сытуацыя. І нагадваць пра 12 прапановаў Эўразьвязу для Беларусі. А што да польскіх палітыкаў, дык яны, як суседзі, добра разумеюць сытуацыю і гатовыя спрыяць гэтаму працэсу.
Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Віктар Гайсёнак кажа: беларускія ўлады таксама робяць захады для зьніжэньня кошту шэнгенскіх візаў. Дзеля гэтага Беларусь спрабуе весьці двухбаковыя перамовы з краінамі гэтай зоны. Учора, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, спадар Гайсёнак назваў гэтую праблему складанай:
-- Гэта пытаньне, якое тычыцца нашых дачыненьняў з Эўразьвязам наагул. Эўразьвяз увязвае пачатак перамоваў па коштах візаў з рэалізацыяй палітыкі добрасуседзтва, стварэньнем пляну працы ў гэтай палітыцы. Але пры гэтым у наш адрас выстаўляюцца палітычныя патрабаваньні — тыя самыя знакамітыя 12 пунктаў. Таму праца ў гэтым напрамку надзвычай цяжкая. Мы спрабуем весьці двухбаковыя перамовы. Але пакуль парушыць салідарнасьць краінаў шэнгенскай зоны нам не ўдаецца.
Праграму Каліноўскага абодва бакі ацэньваюць высока. Але ёсьць і грунтоўная праблема — як падвысіць яе эфэктыўнасьць? — кажа Віктар Карняенка:
-- “Вельмі цікавіць тое, каб людзі, якія атрымалі добрую эўрапейскую адукацыю, потым вярталіся ў Беларусь. І гэта залежыць, зразумела, не ад польскага боку, а ад нашых палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў. Яны павінны трымаць студэнтаў у курсе беларускіх справаў, каб яны былі заангажаваныя ў гэтай справе. Гэта адзін з момантаў. Ёсьць і іншыя. Гэта — адбор, сэлекцыя студэнтаў. І як ім выбіраць тую ці іншую навучальную ўстанову.
У першыя два дні візыту апазыцыйныя палітыкі зь Беларусі правялі перамовы ў Міністэрстве замежных справаў і парлямэнце. Учора іх прымаў старшыня сэнату Богдан Барусевіч.
Сустаршыня Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька, нягледзячы на свой статус невыязнога зь Беларусі, таксама знаходзіцца ў Варшаве:
-- Вядома, абмяркоўваецца сытуацыя, наколькі беларускія ўлады гатовыя на нейкі дыялёг. Тут ёсьць пэўныя адценьні. Але ў цэлым дамінуе адна пазыцыя — і ў выканаўчых, і ў заканадаўчых структурах польскай улады кажуць: усе рашэньні па Беларусі будуць прымацца толькі пасьля кансультацыяў з Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі. І гэта вельмі важна, бо яны разглядаюць АДС як суб’ект, безь якога немажліва прыняцьцё сур’ёзных рашэньняў у беларускім пытаньні.
Уладзімер ГЛОД, Радыё Свабода
