Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Пётэрынг падтрымлівае петыцыю беларусаў
Старшыня Еўрапейскага парламента Ганс Герт Пётэрынг каментуе атрыманне петыцыі з патрабаваннем рэлігійных свабодаў на Беларусі і нагадвае ўладам пра умовы Еўразвязу.“На жаль, Беларусь з’яўляецца апошняй дыктатурай Еўропы. Улады парушаюць асноўныя свабоды грамадзян гэтай краіны, у тым ліку рэлігійныя правы. Я цалкам на баку ініцыятараў гэтай петыцыі і асабліва дзесяткаў тысяч мужных беларусаў, якія вырашылі адкрыта падтрымаць патрабаванні петыцыі, - гаворыцца ў заяве старшыні Еўрапарламента.
Старшыня Еўрапарламента, карыстаючыся нагодай, яшчэ раз звярнуўся да афіцыйнага Мінска з заклікам правядзення грунтоўных палітычных зменаў: “Я заклікаю беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку Аляксандра Казуліна, спыніць практыку смяротнага пакарання, забяспечыць свабоду сродкам масавай інфармацыі, незалежнасць судовай сістэмы, правоў людзей на свабодны выбар сваіх прадстаўнікоў ва ўладныя органы ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, павагай асноўных дэмакратычных каштоўнасцяў і правоў чалавека. Толькі пры выкананні гэтых асноўных дэмакратычных умоваў ЕС зможа нармалізаваць стасункі з Беларуссю”.
