Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Невыязны Лябедзька дабраўся да Варшавы
Сустрэчай у Варшаўскім унівэрсытэце пачалася сёньня рабочая паездка ў Польшчу дэлегацыі аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.
-Мы правядзем грунтоўную размову з панам Маліцкім, які з польскага боку каардынуе праграму Каліноўскага,- паведаміў Радыё Свабода сёння раніцай па тэлефоне з Варшавы ўдзельнік паездкі Віктар Карняенка. – Гэта праграма для навучэньня беларускіх студэнтаў, якіх павыключалі з беларускіх ВНУ за ўдзел у палітычнай дзейнасці. Мы будзем прасіць польскі бок па магчымасці дапамагаць нашым юнакам і дзяўчатам лепш акліматызавацца ў чужой краіне.
Спадар Карняенка таксама паведаміў, што сёння ж у Міністэрстве замежных справаў Польшчы з удзелам дэлегацыі АДС пройдзе дыскусія аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
У Варшаву, акрамя Віктара Карняенкі, прыехалі Лявон Баршчэўскі, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька і Анатоль Ляўковіч.
Цікава, што спадар Лябедзька пэўны час быў невыязным за межы Беларусі. На пытанне, як сустаршыня АДС здолеў патрапіць у Варшаву, спадар Карняенка сказаў, што “гэта тэма не для размовы па тэлефоне”.
Радыё Свабода
