Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Еўрапейская народная партыя падрыхтавала праект рэзалюцыі па Беларусі
Еўрапейская народная партыя асуджае арышты палітычных апанентаў у Беларусі і падрыхтавала праект рэзалюцыі аб парушэннях правоў чалавека.
- Сітуацыя з дэмакратыяй, правамі чалавека і вяршынствам закона не паляпшаецца, а наадварот, пагаршаецца. Беспадстаўныя арышты актывістаў апазіцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці (уключна з нядаўнім затрыманнем і судом над Аляксандрам Мілінкевічам) разам з ціскам на незалежныя СМІ супярэчыць рыторыцы беларускага ўраду аб яго жаданні палепшыць стасункі з Еўрапейскім Саюзам, – гаворыцца ў заяве, распаўсюжанай Еўрапейскай народнай партыяй.
Яцэк Пратасевіч, старшыня парламенцкай дэлегацыі па стасунках з Беларуссю адзначыў:
- Абсалютна відавочна, што выкананне дэмакратычных нормаў з’яўляецца галоўным ключавым момантам ў нармалізацыі стасункаў з Беларуссю. Пакуль беларускія ўлады трымаюць у турме Аляксандра Казуліна, затрымліваюць і арыштоўваюць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і незалежных журналістаў, мы не можам паверыць у сур’ёзнасць іх намераў паляпшаць стасункі з ЕС.
Еўрапейская дэмакратычная партыя асуджае жорсткія прысуды Сяргею Парсюкевічу і Андрэю Кіму, вынесеныя 22 і 23 красавіка ў Мінску за іх удзел у дэманстрацыі прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 года; асуджае затрыманні журналістаў незалежных СМІ, вобшукі ў іх кватэрах, канфіскацыю і псаванне іх маёмасці супрацоўнікамі беларускіх спецслужбаў.
Таксама выражае вялікае шкадаванне адносна шматразовага злоўжывання сілай органамі аховы парадку Беларусі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка 2008 года ў гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
- Мы заклікаем беларускія ўлады ўстрымацца ад усіх формаў ужывання сілы супраць прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі і журналістаў, – адзначаецца ў заяве.
Зараз самая буйная еўрапейская партыя падрыхтавала праект рэзалюцыі аб парушэннях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршынства закона, якая будзе разглядацца ў Еўрапейскім Парламенце.
Афіцыйны сайт Аляксандра Мілінкевіча
