Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Страх і абыякавасць у Беларусі
Сацыяльна-эканамічныя пратэсты – самы вялікі галаўны боль беларускіх уладаў. Інфармацыю пра іх ўсялякім чынам хаваюць ці спрабуюць падаць як нязначную. Калі ж улады стараюцца не заўважаць рост пратэстных настрояў, то яны пачынаюць палітызавацца, кажа аналітык Аляксандр Класкоўскі.
- У дзяржавы няма нармалёвых механізмаў зваротнай сувязі, калі нейкія прадстаўнікі народу (напрыклад, дэпутаты) маглі пераыядычна выходзіць на трыбуну і агучваць праблемы пэўных рэгіёнаў ці сацыяльных слаёў.
Але пратэсты па сацыяльных ці эканамічных прычынах здараюцца нячаста. Адсутнасць сваіх прадстаўнікоў у кіроўных органах не прымушае людзей выйсці на вуліцу, калі іх правы парушаюцца. Напрыклад, замацаванне кантрактнай сістэмы ў Беларусі не суправаджалася масавымі акцыямі пратэсту працоўных. Прычына гэтага – страх і абыякавасць, лічыць лідэр незарэгістраванай беларускай Партыі працы Аляксандр Бухвостаў.
- Нашы працоўныя калі і пратэстуюць, то пратэстуюць толькі дома. Публічнага пратэсту яны не праяўляюць. Можа гэтая энергія пратэсту накопліваецца ў сярэдзіне? Мне падаецца, што чакаць ад сённяшняга настрою працоўных нейкіх пратэстных дзеянняў наўрад ці выпадае.
Прычыны чалавечага страху вельмі простыя. Улады ці адміністрацыі прадпрыемстваў могуць ужыць карныя меры супраць нязгоднага з імі грамадзяніна. Напрыклад, сухотніцу Наталлю Драбышэўскую папросту выпісалі з лякарні пасля яе спробы зладзіць там пратэст. Але самым моцных фактарам, які каталізуе страх перад пратэстам з’яўляецца кантрактная сістэма, кажа старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін.
- Тая сістэма, што існуе, нагнала вельмі шмат страху на людзей. Людзі баяцца, што яны могуць страціць апошняе.
Пра іншую прычыну малой пратэстнай актыўнасці беларусаў кажа Аляксандр Класкоўскі. Нашыя людзі не разумеюць, што не яны існуюць дзя дзяржаўнага апарату, а дзяржаўны апарат існуе для іх, мяркуе эксперт.
- У тых жа Злучаных Штатах любы шэраговы грамадзянін цудоўна разумее, што ён плоціць падаткі і фактычна наймае дзяржаўны апарат, які мусіць яго абслугоўваць. А ў нас дзяржаву заўсёды ўзводзілі ў абсалют. Чалавек – гэта нейкая мурашка, нейкі вінцік. Гэта сядзіць глыбока, і чалавек не асэнсоўвае сваё права нешта патрабаваць ад дзяржавы.
Кажуць, што беларусы – гэта народ, які можа трываць толькі да пэўнай мяжы. Але дзе гэтая мяжа знаходзіцца і што трэба, каб чалавек яе перакрочыў, – незразумела. Сяргей Калякін мяркуе, што падштурхнуць беларусаў да пратэстаў можа рэзкае пагаршэнне эканамічнага стану.
- Каталізатарам можа быць любая падзея. Калі наспее агульная крытычная маса для сацыяльных выбухаў, то яны будуць адбывацца. Штучна іх зрабіць нельга. Яны павінны выспець у грамадстве.
Разумее гэта і дзяржава. Менавіта таму Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра неабходнасць павелічэння сярэдняга заробку да 700 долараў у 2010 годзе, хоць эканамічных магчымасцяў краіны для гэтага можа і не хапіць.
Аляксей МІНЧОНАК, Радыё Рацыя
