Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Праблемамі сухотнікаў заняўся БХК
Хворыя на сухоты, выпісаныя з Багушэўскай раённай сухотнай лякарні, што ў Віцебскай вобласці, за адкрыты выступ супраць абуральных умоў утрымання і спробу арганізацыі масавага галадавання, намераны дамагацца ўзнаўлення лячэння і навядзення парадку ў лякарні.
-- Мяне незаконна выпісалі, -- кажа сухотніца Наталля Драбышэўская, -- не дачакаўшыся нават вынікаў аналізаў і не даведаўшыся такім чынам, наколькі я небяспечная для іншых людзей, а майго мужа перавялі ў другую лякарню. Аднак зараз мы знаходзімся дома і збіраемся ўзнаўляць свае правы на лячэнне. Мы жыхары Оршы і падавалі скаргу ў Аршанскую гарадскую пракуратуру, але там адмовіліся яе прымаць, бо лякарня знаходзіцца ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Адмовіла нам і аршанская санэпідэмстанцыя. З патрабаваннем узнавіць лячэнне мы адаслалі поштай скаргі ў Віцебскую і Сенненскую пракуратуру і ў Віцебскі абласны аддзел аховы здароўя. На наступным тыдні я буду дамагацца асабістай сустрэчы з галоўным санэпідэмлекарам Віцебскай вобласці. Хай патлумачыць, чаму лічацца дапушчальнымі ў Багушэўскай лякарні антысанітарныя ўмовы, калі там бегаюць прусакі ды пацукі.
Умовы, у якіх даводзіцца знаходзіцца сухотнікам Багушэўскай лякарні, насамрэч абуральныя. Гэта пацвярджае праваабаронца Васіль Леўчанкаў:
-- Я наведаў лякарню і магу сказаць, што санітарныя ўмовы там проста жахлівыя, неяк не па-чалавечы ўсё. Да таго ж харчаванне там нікуды не вартае, а для сухотнікаў вельмі важна добра харчавацца. І лекі не надта якасныя. На маю думку, гэта ўсё абумоўлена тым, што ў бюджэце лякарні няма грошаў.
Парушэннем правоў сухотнікаў на атрыманне медычнай дапамогі занялося аршанскае рэгіянальнае аддзяленне Беларускага Хельсінскага камітэта. Кіраўнік аддзялення Васіль Бераснеў патлумачыў:
-- Тое, што хворым на сухоты, інвалідам другой групы не дазволілі да канца прайсці курс лячэння, -- незаконна і супярэчыць логіцы і здароваму сэнсу. Гэты факт ставіць грамадства пад пагрозу небяспекі. Такіх людзей можна выпісваць толькі пасля агляду адпаведнай медычнай камісіі. Сухотнікі – асобная катэгорыя грамадзянаў, якіх тычацца асобныя прававыя нормы. Я запрасіў юрыдычныя дакументы, што пацвярджаюць гэта, і чакаю адказу.
Такім чынам, калі ранейшыя непарадкі і галадаванне сухотнікаў у Наваеленскай лякарні не атрымалі ў свой час належнай прававой і юрыдычнай ацэнкі, то цяперашнія факты парушэння прававых і медычных нормаў у Багушэўскай лякарні будуць расцэньвацца як грубае парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзянаў і могуць прывесці да судовых разбіральніцтваў.
Наталля ЯКАВЕНКА, Радыё Рацыя
