Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
На Віцебшчыне сухотнікі абвясцілі галадоўку
У Багушэўскай абласной сухотнай лякарні (гарадскі пасёлак Багушэўск), што ў Сененскім раёне на Віцебшчыне, усчаўся бунт. Пацыенты незадаволеныя ўмовамі знаходжання тут і абыходжаннем з імі медперсаналу лякарні, у якой на 320 месцаў - 500 хворых, прычым у аддзяленні, дзе з 78 чалавек - 24 жанчыны, а астатнія мужчыны, маюцца толькі адна ванна і адзін душ, якімі да таго ж амаль немагчыма карыстацца.
Пры антысанітарных умовах і нішчымнай ежы за год у лякарні памерлі 67 чалавек. На сённяшні дзень 100 чалавек – 70 мужчын і 30 жанчын, псіхічна хворыя ды інфікаваныя палачкай Коха, утрымліваюцца ў лякарні за кратамі і не маюць ніякага догляду. Гэтыя 100 чалавек ужо абвясцілі галадоўку, астатнія могуць далучыцца ў любы момант.
Найбольш актыўных, хто адкрыта выказвае незадавальненне, выпісваюць. Так, 19 траўня з адкрытай формай сухотаў выпісалі Наталлю Драбышэўскую. Паводле яе слоў, “у палатах па падлозе, сценах і ложках бегаюць пацукі з прусакамі. Ноччу даводзіцца накрывацца з галавой - хавацца ад іх. А кіраўніцтва лякарні не звяртае на гэта ніякай увагі”. \
Жанчыну, якая мае дваіх непоўнагадовых дзяцей і стварае пагрозу для здароўя іншых людзей, выпісалі насуперак прававым і медычным нормам.
Наталля Драбышэўская наважаная пісаць скаргу ў абласную пракуратуру і ўпраўленне аховы здароўя. У хуткім часе за ёй пойдуць іншыя хворыя Багушэўскай сухотнай лякарні.
Нагадаем, што на пачатку года галадавалі 150 сухотнікаў Наваеленскай лякарні, што ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці.
Наталля ЯКАВЕНКА, Радыё Рацыя
