Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
У Германіі адбылася акцыя салідарнасці з ахвярамі рэпрэсій у Беларусі
У нямецкім горадзе Мюнстэр прайшла акцыя салідарнасці з ахвярамі рэпрэсій у Беларусі. Пра гэта паведаміла заяўляльніца пікета, актывістка Руху “За Свабоду” з Брэста Інга Абрамава.
Па словах брэсцкага праваабаронцы Рамана Кісляка, акцыя адбылася 16 мая у цэнтры Мюнстэра каля гарадской ратушы. Удзельнікі пікета, грамадзяне Беларусі, Германіі, Польшчы, Румыніі, трымалі ў руках плакаты, на якіх было напісана на нямецкай мове: “Беларусі патрэбна еўрапейская салідарнасць” і “Разам мы зможам зрабіць Беларусь свабоднай”.
Удзельнікі акцыі разгарнулі партрэты беларускіх палітзняволеных: экс-кандыдата ў прэзідэнты лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна, актывістаў апазіцыі Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча, а таксама зніклых вядомых людзей у Беларусі – Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.
З чырвоных і белых свечак актыывісты выклалі бела-чырвона-белы сцяг і лічбу 16. Менавіта 16 верасня 1999 года былі скрадзены Анатоль Красоўскі і Віктар Ганчар. Мінакам раздавалі улёткі з інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі. "Дарэчы, дазвол на пікетаванне брэсцкая актывістка атрымала ў мясцовай паліцыі па тэлефоне", - падкрэсліў праваабаронца.
Прэс-служба Руху "За Свабоду"
