Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Беларускую АЭС пабудуюць у Кукшынаве
Старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч заявіў, што на Кукшынаўскай пляцоўцы пабудуюць беларускую АЭС.
Вёска Кукшынава знаходзіцца за 50 кіламетраў ад Магілёва, за 14 ад Горак і за 33 кіламетры ад Шклова. Да беларуска-расійскай мяжы 30 кіламетраў.
У вёсцы жыве 28 чалавек, з іх 27 пенсіянеры. Раней вёска належала калгасу “Запаветы Ільіча”, цяпер сельскагаспадарчаму прадпрыемству “Аўсянка”. Да цэнтральнай сядзібы гаспадаркі вёскі Аўсянка сямнаццаць кіламетраў. За тры кіламетры ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя “Зубры”.
Пра канчатковае рашэнне гаварыць заўчасна. Памочнік старшыні Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Забароўскі патлумачыў:
-- Казаць пра тое, што якая-небудзь пляцоўка канчаткова абраная — гэта не зусім так, гэта па-першае. Па-другое, само абгрунтаванне і дэталізаванне — калі, дзе, як будаваць — пры ўсіх гэтых фактарах плануецца абвясьціць пасля паседжання камісіі самага высокага ўзроўню, якая створана ў Савеце Міністраў. Кіраўнік гэтай камісіі — Уладзімір Сямашка.
І пасля таго, як усе рабочыя матэрыялы, якія падрыхтавала камісія па выбары пляцоўкі, будуць разгледжаныя, афіцыйна будзе абвешчана пазыцыя, якую займае кіраўніцтва Саветуа Міністраў, якая будзе рэкамендаваная для прыняцця палітычнага рашэння.
Таму сёння гэта толькі абмеркаванні, якія будуць разглядацца ў Савеце Міністраў, і пасля гэтага будзе вынесены канчатковы вердыкт, куды будуць уваходзіць і навуковая частка, і эканамічная частка, якая ўвогуле будзе звязаная з развіццём гэтых рэгіёнаў.
Таму трохі датэрмінова казаць, што ўсё ўжо вырашана. А пакуль ёсьць пазіцыя, якую агучыў Міхаіл Мясніковіч як намеснік старшыні камісіі. Канчатковае рашэнне будзе прымаць Рада бяспекі.
Першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў наконт планаў пабудовы АЭС у Беларусі:
-- Я думаю, што тэза кантролю ў гэтай справе павінна быць ключавая. Калі казаць пра партыйныя пазіцыі, дык Партыя БНФ на Сойме гэтае пытанне абмяркоўвала. У нас ёсць пазіцыя — не дапусціць пабудовы расійскай атамнай станцыі ў Беларусі. Па іншых пытаннях працягваць грамадскую дыскусію, але ў першую чаргу трэба запатрабаваць ад уладаў максімум інфармацыі пра эканамічнае абгрунтаванне, механізм і аргументы дзеля выбару замежнага партнёра і г.д.
І толькі пры ўмовах такой празрыстасці, адкрытасці не толькі на беларускае грамадства, а на свет прымаць крайне важнае для нашай энергетычнай бяспекі стратэгічнае рашэнне.
Сустаршыня Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька зазначыў з нагоды планаў ураду наконт пабудовы АЭС у Беларусі:
-- Нацыянальны выканаўчы камітэт АДС праводзіў адмысловы круглы стол на гэтую тэму. Была даволі цікавая дыскусія і была рэкамендацыя, якую падтрымалі абсалютна ўсе структуры, якія ўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве. Сутнасць яе такая — пры гэтым палітычным рэжыме, які не адрозніваецца ад рэжыму, які дапусціў Чарнобыльскую катастрофу, будаваць АЭС нельга. Гэта адзіная пазіцыя, якую падтрымалі ўсе суб’екты АДС.
На гэтае пытанне трэба ўвесці, як мінімум, мараторый да таго часу, пакуль не будзе адказная ўлада, якая будзе адказна абыходзіцца з інфармацыяй і якая будзе прымаць рашэнне толькі пасля дыскусіі ў грамадстве. Вось гэта тое, што можна сёння зафіксаваць як адзіны падыход. Няма ніводнай палітычнай структуры, якая б сказала “так” гэтаму рэжыму на чале з Лукашэнкам, каб будаваць атамную станцыю.
Паводле Радыё Свабода
