Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Сяргей Парсюкевіч даслаў ліст на волю
«Для мяне адсутнасць свабоды, элементарная немагчымасць проста ісці куды табе хочацца, сустракацца з блізкімі людзьмі і сябрамі, моцна цісне на псіхіку", -- прызнаецца Сяргей Парсюкевіч у сваім пасланні з-за кратаў.
-- Канешне, стараешся не паказваць віду. Але сумныя і раздражняючыя думкі ў галаве пастаянна. Да іх трэба дадаць клопат аб тым, як цяжка сям’і і блізкім. Акрамя маральных пакутаў на іх зваліліся справы і праблемы, якімі раней займаўся я сам, фінансавыя пытанні. Калі раней асноўны даход у сям’і быў зароблены мной, то цяпер яны трацяць сродкі на маё ўтрыманне.
Перажываю з той нагоды, што адбываецца ў краіне. Апошнія рэпрэсіі і адсутнасьць адэкватнага адказу з боку цывілізаванага чалавецтва на іх, настрою не павышаюць. Адсутнасць лістоў, аб’ектыўнай інфармацыі раздражняе. Я ўпэўнены, што мая жонка Наташа піша мне практычна кожны дзень. Ёсць прычыны, па якіх лісты да мяне не даходзяць, няма і газет.
Уся сістэма турэмнага жыцця краіны накіравана на прыніжэнне чалавека, які сюды патрапіў. Жодзіна ў гэтым напрамку мае «лепшыя» вынікі. Да асобы ставяцца горш, як да быдла. Я сам не магу так ставіцца ні да каго. І ўсё гэта на маіх вачах, і я нічога не магу з гэтым зрабіць.
Да бытавых праблемаў можна аднесціся па‑філасофску. Ну, нічога, што на 12 месцаў — 20 чалавек, і суткі ўвогуле няма ніякай вады. Бывае, усю ноч сядзіш у цемры, а легчы спаць няма куды. На сняданак — суп з кіслай капусты, а на вячэру — вараная кіслая капуста. Хапае прыступ астмы, а ты 20 хвілінаў грукаеш у дзверы — мець у камэры інгалятар нельга.
Галоўнае застацца чалавекам, калі з цябе ўсімі сродкамі хочуць зрабіць быдла.
"Наша Ніва"
