Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Беларусаў пазбаўляюць гісторыі
Курс "Гісторыі Беларусі" здымаюць са школьнай праграмы.
Паволе намеснiцы начальнiка упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнадукацыi Валянцiны Маеўскай, у праекце вучэбнага плана на наступны год напiсана проста - "гiсторыя". Для новага прадмета рыхтуецца i адмысловы падручнiк.
Па словах чыноўнiцы, цяпер працуе мiжведамасная камiсiя, якая абмяркоўвае пытанне пра аб"яднанне двух прадметаў з новага навучальнага года: "Адно з пытанняў - гэта зацвярджэнне вучэбнага плана, у якiм гэты прадмет будзе называцца "Гiсторыя". Ну, ён будзе складацца з двух частак. I выдзяляецца дзве гадзiны. Адна гадзiна на гiсторыю Беларусi, другая - на сусветную гiсторыю. I так, як было, так i застаецца. Проста ў вучэбным плане ён будзе называцца "Гiсторыя".
Паводле старшыні Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiра Здановiча, новы вучэбны план стане дадаткам да дэкрэту аб пераходзе на 11-гадовы тэрмiн навучання ў школах.
План "задавальняе усiх". А колькi дакладна гадзiнаў будзе адведзена на гiсторыю Беларусi ў агульным курсе гiсторыi, Здановiч не ведае: "Я не ведаю, тут проста напiсана "гiсторыя", таму тут я не магу растлумачыць цi то будзе гiсторыя сярэднiх стагоддзяў… i колькi гадзiнаў на гiсторыю Беларусi. Проста напiсана слова "гiсторыя". У прынцыпе, калi мы ўчора абмяркоўвалi план, то ён задаволiў усiх".
Закрануць змены нават старэйшыя класы, якiя, у сувязi з пераходам на 11-годку, школу будуць заканчваць у "экстрэмальных умовах".
Уладзімір Здановiч кажа: "Нават у пераходным тыповым вучэбным плане для тых 9-10 класаў, якiя знаходзяцца цяпер у школе, i якiя будуць у такiм экстрэмальным рэжыме заканчваць школу, нават у iх напiсана гiсторыя 2 гадзiны".
Настаўнiца гiсторыi мiнскай Гiмназii №12 Вольга Шаўцова пра надыходзячыя змены ведае. Кажа, што нiбыта нават iснуе адмысловы падручнiк для новага прадмета. Праўда рыхтаваўся ён пад 12-годку: "Я пра гэта чула, ведаю, што ёсць падручнiкi, iх ужо падрыхтавалi. I там гiсторыя iдзе як iнтэграцыйны курс. Гэта значыць, што ў адным падручнiку паслядоўна будзе выкладацца гiсторыя сусветная…. ну i гiсторыя Беларусi, калi гэтыя працэсы ахоплiваюць нашу тэрыторыю. Падручнiк будзе адзiн, але ён быў падрыхтаваны для 12-гадовай школы. Што будзе цяпер з пачатку верасня, я не ведаю".
Вольга Шаўцова расказвае, што з настаўнiкамi гiсторыi наконт аб"яднання двух прадметаў нiхто не раiўся. Але, магчыма, гэта i добрая iдэя, калi б толькi рабiлася трошкi па-iншаму — настаўнiкi былi супраць выкладання гiсторыi роднай краiны па-руску: "У нас не пыталiся пра тое, цi трэба аб"ядноўваць гэтыя курсы. Тым не менш многiя былi згодныя, але не ў такiм ракурсе. Мы, напрыклад, былi супраць таго, каб гiсторыя Беларусi выкладалася на рускай мове. Настаўнiкi гiсторыi ўсё ж такi выступаюць за тое, каб гiсторыя Беларусi выкладалася на роднай мове".
Не зразумела, чаму i каму ўсё ж такi спатрэбiлася аб"яднаць "Сусветную гiсторыю" з "Гiсторыяй Беларусi". Настаўнiкi i надалей маглi выкладаць гiсторыю нашай краiны "комплексна", як тое рабiла Вольга Шаўцова без агульнага падручнiка: "Наогул гэта такi культурна-цывiлiзацыйны падыход. З гэтага пункту гледжання, гэта абсалютна правiльна. Я, напрыклад, у любым выпадку працую сiнхронна, хоць i не па iнтэграцыйным падручнiку. Я даю курс "сусветкi" i пасля разглядаю, якiя працэсы адбывалiся ў Беларусi, i як гiсторыя сусветная паўплывала на гэтыя працэсы ў нашай краiне".
Вядомы пiсьменнiк i гiсторык Уладзiмiр Арлоў не выключае, што чыноўнiкi пойдуць на скарачэнне гадзiнаў, адведзеных на гiсторыю Беларусi: "Гiстарычная памяць - гэта вялiкая стваральная сiла, i гэта выдатна разумее любая ўлада. Ну, а наша ўлада гэтай сiлы папросту баiцца. Мы ўжо не першы год назiраем спробы ператварыць нашу гiсторыю з тысячагадовай ў гiсторыю вельмi кароткую, якая пачынаецца можа толькi ў 20-м стагоддзi. Гэта чарговы крок. Мы з"яўляемся сведкамi рэдагавання гiсторыi, якую падпарадкоўваюць iдэалагiчным нормам. Не выключана, што будуць скарачаць гадзiны… Адзначу, што аб"яднанне гiсторыi Беларусi з сусветнай гiсторыяй - з"ява не новая. Гэты крок вяртае нас у савецкiя часы. Калi iснаваў толькi адзiн прадмет "Гiсторыя", i выкладаўся па-руску".
Еўрарадыё
