Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Беларусы падзеленыя фіфці-фіфці на прарасейскіх і астатніх
Сацыялягічная служба Gallup апублікавала вынікі свайго беларускага апытаньня. Большасьць апытаных ухваляе расейскае кіраўніцтва, але адносная большасьць таксама хоча добрых адносінаў з Эўропай.
Нядаўнія дыпляматычныя й эканамічныя крокі ўрадаў Злучаных Штатаў, Эўрасаюзу й Расеі ў дачыненьні да Беларусі напружылі адносіны паміж кожнай з гэтых дзяржаваў і былой савецкай рэспублікай. Дадзеныя апытаньня, праведзенага інстытуцыяй Gallup у 2007 годзе, паказваюць, што блізкія адносіны з Расеяй для беларусаў важнейшыя за блізкія стасункі з ЗША й Эўрасаюзам.
44 % беларусаў кажуць, што больш важна мець цесныя стасункі з Расеяй, нават калі б гэта магло пашкодзіць стасункам іхнай краіны з ЗША. Толькі 6 % беларусаў кажуць, што цясьнейшыя стасункі з ЗША важейшыя, і 36 % удзельнікаў апытаньня — што аднолькава важна мець блізкія стасункі з абедзьвюма краінамі.
Беларусы даражаць шчыльнымі сувязямі з Расеяй, але адносіны паміж гэтымі дзьвюма краінамі зрабіліся напружанымі пасьля таго, як Расея падняла тарыфы на нафту, якая паступае ў Беларусь.Нягледзячы на гэта, як паказвае апытаньне Gallup ад чэрвеня 2007 году, большасьць беларусаў (51 %) пазытыўна ставіцца да расейскага кіраўніцтва, толькі кожны пяты (20 %) ставіцца нэгатыўна, і 2 9% ня маюць меркаваньня на гэты конт.
Нядаўнія падзеі таксама прывялі да крызісу ў дыпляматычных адносінах паміж Беларусьсю і ЗША. ЗША й Эўрасаюз наклалі візавыя абмежаваньні, а ЗША нядаўна ўвялі фінансавыя санкыі супраць беларускай нафтаперапрацоўкі, кантраляванай кіраўніцтвам краіны. Беларускі МЗС адказала высылкай амэрыканскага пасла і адкліканьнем свайго пасла.
Ужо ў ліпені 2007 году, калі Gallup праводзіў апытаньне ў краіне, ацэнка беларусамі амэрыканскага кіраўніцтва ўжо была вельмі нізкай. Толькі 11 % апытаных беларусаў ухваляюць амэрыканскае кіраўніцтва, у той час як 53 % не ўхваляюць, а 36% ня маюць меркаваньня.
Затое пра кіраўніцтва Эўрасаюзу беларусы лепшае думкі. Прыкладна адзін з чатырох беларусаў (27 %) кажа, што ўхваляе працу кіраўніцтва ЭС, у той час як 15 % кажуць, што не ўхваляюць кіраўніцтва ЭС і 58% ня маюць меркаваньня ў гэтым пытаньні.
Калі Gallup апытваў беларусаў, ці важна мець больш шчыльныя сувязі з Эўрасаюзам, нават калі б гэта магло пашкодзіць адносінам краіны з Расеяй, толькі 6 % рэспандэнтаў адказала, што падзяляе гэтае меркаваньне. Адна траціна рэспандэнтаў (33 %) кажа, што важней мець шчыльныя адносіны з Расеяй, і 37 % кажуць, што аднолькава важна мець шчыльныя стасункі з абедзьвюма сіламі. Дадзеныя апытаньня Gallup паказваюць, што ў будучыні шчыльнейшыя сувязі з Расеяй, верагодна, будуць мець для Беларусі прыярытэт над паляпшэньнем стасункаў з ЗША ці ЭС.
Вынікі апытаньня заснаваныя на асабістых інтэрвію з 1114 дарослымі ва ўзросьце ад 15 гадоў, праведзеных у ліпені‑верасьні 2007 году ў Беларусі. Максымальны бар’ер статыстычнай памылкі складае ±3%.
"Наша ніва" паводле gallup.com
