Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Малады Фронт заклікае байкатаваць парламенцкія псеўдавыбары
Малады Фронт далучаецца да кампаніі па байкоту г.зв. “выбараў” і заклікае беларускіх грамадзянаў галасаваць толькі на цэнтральнай плошчы Беларусі, на плошчы Каліноўскага.
Яшчэ не стартавала парлямэнцкая кампанія, а будучыя “выбары” ўсё болей і болей нагадваць гульню аднаго актора. Да галасаваньня болей за чатыры месяцы, а старшыня ЦВК Беларусі, Лідзія Ярмошына, ужо заявіла аб тым, што не валодае паўнамоцтвамі ўвядзеньня прадстаўнікоў партыяў у выбарчыя камісіі; адміністрацыя ж прэзыдэнта, у асобе Натальлі Пяткевіч, увогуле сьведаміла, што ня будзе нават дыялёг весьці з апазыцыяй па пытаньню выбараў.
Непрыхаваны фарс сьведчыць аб тым, што ўлада не зьбіраецца лібералізаваць выбарчае заканадаўства і працэс галасаваньня. Удзел у такіх “выбарах” ёсьць ня толькі немэтазгоднаю, але і абсурднаю справаю, якая адно дапаможа легітымізаваць самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі.
Голас беларуса ўжо скрадзены. І Лукашэнка палічыць яго толькі ў адным выпадку. У выпадку, калі ўсе мы выйдзем на галоўную плошчу Беларусі, на плошчу Кастуся Каліноўскага.
Таму Малады Фронт заклікае ўсіх беларусаў байкатаваць псэўдавыбары і прыходзіць у дзень галасаваньня на плошчу Каліноўскага, адзінае месца ў нашай краіне, дзе хлусьня ЦВК ня дзейнічае. Адзінае месца, дзе “моцная” улада становіцца слабою і трусьліваю. Адзінае месца, дзе галасы нашыя даюць Беларусі надзею на перамены!
Прэс-служба МФ
