Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
БХК абраў новага старшыню
11 траўня адбыўся Сход прадстаўнікоў Беларускага Хельсінскага Камітэта – чарговы статутны з’езд, які праводзіцца раз у два гады. Аднак гэтым разам ён быў адметным.
На сходзе, акрамя абмеркавання пытанняў працы арганізацыі, адбылося абранне кіраўніцтва БХК. Яго былая старшыня Таццяна Процька значна раней афіцыйна заявіла аб сваім жаданні пакінуць пасаду, і адно з тлумачэнняў гэтага -- імкненне “даць дарогу маладым”.
Старшынём БХК абраны Алег Гулак, які ўжо доўгі час выконваў гэтыя абавязкі. Яго намесніца – былы выканаўчы дырэктар БХК Таццяна Гацура.
Паводле слоў новага старшыні БХК, прынцыповых зменаў у працы арганізацыі не будзе. Але “мы гатовыя супрацоўнічаць з дзяржавай у справе дэмакратызацыі і абароны правоў чалавека”, -- сказаў Алег Гулак. Таксама ён адзначыў, што будзе “пашырацца адукацыйная, маніторынгавая і аналітычная праца” камітэта.
Інфармацыйны цэнтр АДС
