Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
М.Статкевіч: Па павестках у суд выклікаць нікога не будуць
Лідэр Народнай Грамады Мікалай Статкевіч выйшаў на волю і распавёў пра сваё знаходжанне на Акрэсціна, даў каментар да ўласнага арышту і выказаў меркаванні наконт магчымасці далейшых судовых разбіральніцтваў з іншымі ўдзельнікамі акцыі 1 траўня.
Паводле аповеду Мікалая Статкевіча, сядзець у акрэсцінскай камеры яму давялося з ужо “бывалымі” людзьмі, якія да яго ставіліся “больш-менш спагадліва” і “ўсе былі супраць уладаў”. “Міліцыянты ўвесь час спрабавалі зачапіцца. Але кожны раз, калі яны заходзілі ў камеру, я пытаўся, -- кажа палітык, -- чаму парушаецца закон -- няма прагулкі. Яны спачатку спрабавалі дыскутаваць, а потым пачалі ўцякаць”.
Мікалай Статкевіч “спадзяваўся, што ўсё ж такі арыштаў на адбудзецца, таму што беларускі бюджэт трымаецца на спекуляцыях нафтапрадуктамі ў Еўропу. І нават сабака не кусае тую руку, якая корміць, -- сказаў ён. -- Я мяркую, што гэта была рэфлекторная рэакцыя ўладаў. Улада баіцца падобных выступленняў дэмакратычных актывістаў, якія выходзяць са сваёй сімволікай. Мабыць, першай рэфлекторнай рэакцыяй было пахапаць людзей, а пасля падумалі”.
Палітык мяркуе. што нікога з арыштаваных і адпушчаных пад час акцыі 1 траўня моладзевых актывістаў, у ліку якіх былі Зміцер Хведарук, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінкевіч, у суд па павестках выклікаць не будуць: “У праваахоўных органаў было вельмі вялікае спадзяванне на мае паказанні, бо сцягі Еўразвязу прыпісаць да справы нельга. Я ж адмовіўся даваць паказанні ў судзе, паводле якіх спадзяваліся прыцягнуць астатніх. І пад час арышту я сказаў, што затрыманне незаконнае, бо сімволіка зарэгістраваная, акцыя санкцыянаваная. Так што я вельмі спадзяюся, што гэта справа заглохне”.
Мікалай Статкевіч лічыць неабходным далейшае здзяйсненне падобных акцый, бо “зараз вельмі важна, каб еўрапейскія настроі значнай часткі беларускай грамадскасці былі, так бы мовіць, візуалізаваныя”.
Інфармацыйны цэнтр АДС
