Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Мілінкевіч сустрэўся з прэзідэнтам Францыі
Асноўнай тэмай размовы лідэра руху "За Свабоду" з Ніколя Сарказі было вызначэнне французскай палітыкі адносна сённяшняй Беларусі і пошук шляхоў выпраўлення сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне.
Размова з самага пачатку была вельмі цёплай і сяброўскай. Ніколя Сарказі адзначыў, што памятае выступ Аляксандра Мілінкевіча, калі той прыязджаў у Францыю ў 2006 годзе падтрымаць кандыдата ў прэзідэнты Францыі і вельмі ўдзячны за гэта.
Падчас гутаркі палітыкаў абмяркоўвалася пытанне: што Францыя можа зрабіць для Беларусі.
- Францыя – краіна, для якой правы і свабоды чалавека не проста словы, гэта каштоўнасці. Беларусь чакае Францыю. Для нас вельмі важная падтрымка працэсу рэформаў і пабудова свабоднага грамадства ў Беларусі, – адзначыў у размове з прэзідэнтам Францыі Аляксандр Мілінкевіч.
На думку лідэра руху “За Свабоду”, Францыя з 1 ліпеня, калі пачне старшыняваць у Еўразвязе, павінна мець канкрэтны план дзеянняў адносна Беларусі. Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што павінны быць як прапановы для ўлады, так і падтрымка грамадзянскай супольнасці.
- Мы прапануем на падставе 12 умоваў, распрацаваных Еўракамісіяй, зрабіць вельмі канкрэтны план, выкананне якога будзе патрабаваць Еўропа ад нашых уладаў. Гэта так званая пакрокавая палітыка па лібералізацыі Беларусі. Вельмі важна праводзіць палітыку па вяртанні еўрапейскіх каштоўнасцяў у Беларусь. Наш стратэгічны інтарэс палягае ва ўсё большым заангажаванні нашых еўрапейскіх сяброў на карысць незалежнасці і дэмакратыі ў Беларусі. Увага Еўропы жыццёва неабходная для нас, – адзначыў у размове А.Мілінкевіч.
Палітык таксама паведаміў Ніколя Сарказі, што для будучай дэмакратычнай Беларусі вельмі важна, каб моладзь атрымлівала еўрапейскую адукацыю, каб была падтрымка вольных медыяў і недзяржаўных ініцыятываў, а таксама дапамога рэпрэсаваным. Першае пытанне, якое павінна быць пастаўлена перад беларускімі ўладамі – вырашэнне праблемы палітвязняў. Неабходна патрабаваць вызвалення палітвязняў і мараторыя на іх з’яўленне, падкрэсліў А.Мілінкевіч.
Лідэр руху “За Свабоду” заўважыў, што краіны Цэнтральнай Еўропы маюць станоўчы досвед дапамогі дэмакратычным працэсам ў Беларусі. На яго думку, Францыя можа мець вельмі добрых партнёраў у сваёй палітыцы ў дачыненні да Беларусі. Прэзідэнт Францыі Ніколя Сарказі пытаўся аб настроях у беларускім грамадстве, узроўні жыцця, адносінах з Расеяй. Напрыканцы сустрэчы ён дадаў:
- Вы можаце разлічваць на Францыю і яе прэзідэнта.
прэс-служба руху "За Свабоду"
