Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Беларускія ўлады расчаравалі Камісара Еўразвязу
Камісар Еўразвязу па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер расчараваная апошнімі крокамі беларускіх уладаў, пра што паведаміла ў сваім лісце лідэру Руху “За Свабоду” Аляксандру Мілінкевічу.
Спадарыня Ферэра-Вальднер выказвае заклапочанасць працягам палітычна матываваных арыштаў і трывалага пераследу грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Камісар па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства заўважае, што адзначэнне беларусамі ўгодкаў БНР суправаджалася жорсткім падаўленнем мірных дэманстрантаў і абуральнымі спробамі пагрому незалежных сродкаў масавай інфармацыі з боку ўлады, што атрымала належную ацэнку Еўропы.
“Гэтыя падзеі мяне глыбока расчаравалі, бо апошнім часам, літаральна дагэтуль, мы бачылі пэўныя пазітыўныя сігналы, звязаныя з выхадам на свабоду пяці з шасці вязняў прызнаных міжнароднай супольнасцю палітычнымі, адмовай ад абвінавачванняў у адрас Беларускага Хельсінскага камітэту, а таксама цвёрдым намерам Беларусі запрасіць групу доўгатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ-БДІПЧ падчас парламенцкіх выбараў у верасні. Гэтыя крокі выклікалі надзею, што кіраўніцтва Беларусі пачало дзейнічаць у станоўчым накірунку”, – піша ў сваім лісце Беніта Ферэра-Вальднер.
Камісар Еўразвязу ў сваім пасланні нагадвае пра размову з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі сп. Варанецкім, якая адбылася 7 сакавіка падчас падпісання Пагаднення аб утварэнні прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Мінску. Галоўнай тэмай той размовы была праблема палітычных зняволеных, у прыватнасці Аляксандра Казуліна, які мусіць быць безагаворкава вызвалены, калі Беларусь хоча развіваць стасункі з Еўрапейскім Саюзам у кірунку іх большай шчыльнасці.
“Відавочна, што для пачатку паўнавартаснага партнёрства паміж Беларуссю і ЕС спатрэбяцца іншыя крокі ў бок дэмакратызацыі, шанавання правоў чалавека і вяршынства закону. З гэтага гледзішча правядзенне парламенцкіх выбараў 2008 году будзе вызначальным. ЕС будзе пільна назіраць за развіццём падзеяў падчас гэтых выбараў”, – падсумоўвае Беніта Ферэра-Вальднер.
Прэс-служба А.Мілінкевіча
