Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
7 траўня дзевяць гадоў таму знік Юрый Захаранка
Месцазнаходжанне былога міністра унутраных спраў Беларусі да гэтага часу так і не вядомае. Юрыст і правабаронца Алег Волчак канстатуе, што толькі пасля падзення рэжыму Лукашэнкі ў дадзенай справе будзе канчаткова пастаўлена кропка.
"Грамадская камісія практычна завяршыла расследаванне, -- кажа праваабаронца. -- Улады даўно павінны прызнаць яго памерлым, але не робяць гэтага таму, што для дадзенай працэдуры неабходна завяршэнне крымінальнай справы. А яна вядзецца на працягу гэтых дзевяці гадоў фармальна. Рэальных следчых дзеянняў не праводзіцца. асноўныя матэрыялы прадстаўлены толькі грамадскай камісіяй. І справа гэтая будзе цягнуцца датуль, пакуль у краіне не зменіцца прэзідэнт".
Некаторы час таму назад актывісты з Брэста і Святлана Завадская ў Мінску накіравалі ў адміністрацыі сваіх гарадоў заяўкі на правядзенне пікетаў 7 траўня. Але ў адказ атрымалі адмовы. Святлана нагадала, што справу Зміцера Завадскага прыпынілі яшчэ ў 2006 годзе. І з тых часоў больш нічога не робіцца.
Святлана Завадская кажа, што справы зніклых расследуюцца фармальна. Ужо ж дакладна вядомыя і асобы, якія падазраюцца ў датычнасці да здзяйснення гэтых злачынстваў. Але ніхто з падазраваных так і не быў дапытаны. " Таму мы зараз і ствараем арганізацыю, якая аб'ядноўвае сем'і зніклых на Беларусі. Зараз вядзецца праца аб лабіраванні канвенцыі па абароне асоб ад гвалтоўных знікненняў. Мы хочам, каб у будучым такое не паўтарылася, каб такіх неабароненых сем’яў, якімі мы зараз з'яўляемся, не існавала", - кажа Завадская.
Радыё Рацыя
