Навiны
- Дочь Козулина расскажет, как должна работать партия
- Пленум ЦК ПКБ принял платформу на парламентских выборах
- Абласной БСДГ адмоўлена ў рэгістрацыі
- Пикет в защиту социальных гарантий детей
- Маці С.Парсюкевіча: Справядлівасці чакала, але, аказваецца, яе ў нас няма
- В.Хурсік: Усё адбылося па горшым сцэнары 1937 года
- Дзяржава санкцыянавала вандалізм на могілках Першай сусветнай вайны
- Зельцера будут судить за лекарства, без которых он не может жить
- Делегация ОДС в Варшаве: Информационные проекты для Беларуси станут евроатлантическими?
- Посольство США отреагировало "на малые гранты" белорусского телевидения
- Баршчэўскі: Мы выкарыстаем кампанію “Выбары-2008” для інфармавання насельніцтва пра незалежныя СМІ
- Чыгіра вызвалілі ў залі суда
- Ля пасольства ЗША ў Шыманскага і Козела сканфіскавалі па 1700 даляраў
- Посольство США обвиняется в финансировании белорусской оппозиции
- С.Алексіевіч: Мы не павінны быць закладнікамі калгаснага інтэлекту Лукашэнкі
МВФ патрабуе выкананьня ўмоваў
Місія Міжнароднага валютнага фонду працягвае перамовы ў Менску аб выдзяленьні Беларусі крэдыту на 2 мільярды даляраў.
Нагадаем, місія пачала працу ў Менску 27 кастрычніка і спачатку плянавала завяршыць перамовы 6 лістапада. Аднак потым працягнула сваю працу. Калі будзе прынятае рашэньне адносна крэдыту Беларусі, пакуль што невядома.
“Місія працягвае перамовы зь беларускімі ўладамі”, – сказала супрацоўніца сталага прадстаўніцтва МВФ у Беларусі Юлія Лыскова. Ніякіх іншых падрабязнасьцяў у прадстаўніцтве не паведамляюць.
Аднак перамовы яўна зацягнуліся. Адзін з прадстаўнікоў Нацыянальнага банку Беларусі сказаў, што МВФ мае стандартную працэдуру: фонд дае крэдыт на пэўных умовах, якія аднолькавыя для ўсіх краін. Да прыкладу, сярод патрабаваньняў – скарачэньне бюджэтнага фінансаваньня, лібэралізацыя, правядзеньне дэвальвацыі валюты. Маўляў, “гэта набор рэцэптаў, якія былі й 20 гадоў таму”. Беларускі бок настойвае, што эканомікі ўва ўсіх розныя “і няма краіны, да прыкладу, дзе дэвальвацыя дапамагла падняцца”.
Таму, паводле прадстаўніка Нацыянальнага банку Беларусі, працягваецца рабочы абмен думкамі. Беларускі бок ужо выклаў сваю пазыцыю, “а якое рашэньне яны прымуць, гэта ўжо права МВФ”. //Радыё "Свабода"
