Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
А.Мілінкевіч абмеркаваў з Б.Кушнерам палітыку Еўразвязу ў адносінах да Беларусі
Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і старшыня Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” Іна Кулей знаходзяцца з візітам у Францыі. У першы дзень візіту адбылася сустрэча з кіраўніком французскага знешнепалітычнага ведамства Бернарам Кушнерам.
Як паведаміў Аляксандр Мілінкевіч, " Гэта была вельмі цікавая сустрэча. Спадар Кушнер не толькі палітык, а і вядомы грамадскі дзеяч, стваральнік сусветнай арганізацыі “Урачы без межаў”. Ён мае высокі маральны аўтарытэт у свеце. Нам было вельмі лёгка размаўляць, бо мы добра разумелі адзін аднаго як людзі, якім блізкая праваабарончая тэматыка".
Пад час гутаркі Бернар Кушнер цікавіўся, што яго краіна можа зрабіць для больш эфектыўнай рэалізацыі палітыкі ЕЗ у адносінах да Беларусі. Як вядома, з ліпеня гэтага году Францыя будзе старшыняваць у Еўразвязе. "Я распавёў, -- кажа А.Мілінкевіч, -- што вельмі важна падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі. Гэта падтрымка рэпрэсаваных, развіццё незалежных сродкаў масавай інфармацыі (радыё, інтэрнэт-выданняў, тэлебачання, мясцовых бюлетэняў), падтрымка моладзевых і адукацыйных праектаў".
Аляксандр Мілінкевіч таксама распавёў французскаму палітыку пра кампанію “За свабодныя выбары” і прапановы дэмакратычных сілаў па лібералізацыі выбарчага заканадаўства ў Беларусі. "Практыка правядзення выбарчых кампаніяў у Беларусі не адпавядае мінімальным дэмакратычным стандартам. Мы дамагаемся зменаў, якія дазволяць наблізіць выбары ў Беларусі да агульнапрызнаных нормаў", – адзначыў А.Мілінкевіч.
Лідэр Руху “За Свабоду” падкрэсліў, што 12 прапановаў Еўразвязу да беларускага народу і ўраду – гэта абсалютна неабходныя і маральныя патрабаванні. Прычым першым павінна быць вырашана пытанне вызвалення палітычных вязняў Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.
Палітыкі таксама абмеркавалі пытанне распрацоўкі “дарожнай карты” па спрыянні еўрапеізацыі Беларусі, а таксама размаўлялі пра магчымае будаўніцтва АЭС на Беларусі. Бернар Кушнер запэўніў, што будзе рабіць усё, каб палітыка Еўразвязу стала максімальна салідарнай з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Францыя мае намер шырока выкарыстоўваць досвед новых дзяржаваў-сябраў Еўразвязу па падтрымцы дэмакратызацыі Беларусі.
Прэс-служба А.Мілінкевіча
