Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Казулін сустракецца з дочкамі
3 мая ў калоніі "Віцьба-3" пачалося спатканне экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна з дочкамі Вольгай і Юліяй.
Як паведаміла Юлія Казуліна, напярэдадні яна прыгатавала бацьку яго любімыя піражкі, іншую хатнюю ежу.
- Хочацца яго накарміць, хоць чымсьці парадаваць, — зазначыла Ю.Казуліна.
Як паведаміла дачка зняволенага палітыка, падчас спаткання яны збіраюцца абмеркаваць з А.Казуліным самыя розныя праблемы.
- Калі бацьку адпусцілі на пахаванне нашай маці, мы так толкам і не пагаварылі. Таму мы маем намер найперш пагаварыць пра сямейнае. А Вольга хоча яшчэ і абмеркаваць некаторыя партыйныя праблемы, бо бацька з'яўляецца лідэрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), у дзейнасці якой Вольга бярэ актыўны ўдзел, — сказала Ю.Казуліна.
Раней планавалася, што спатканне пройдзе з 26 па 29 красавіка. Аднак адміністрацыя калоніі паведаміла А.Казуліну, што 26 красавіка ўсе памяшканні для спатканняў занятыя.
Нагадаем, 13 ліпеня 2006 года суд прызнаў А.Казуліна вінаватым у "наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, <...> суправаджаюцца прымяненнем насілля і знішчэннем чужой маёмасці", а таксама ў "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем уладзе, што пацягнула парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, і актыўным удзеле ў такіх дзеяннях". Палітык адбывае пакаранне ў віцебскай папраўчай калоніі агульнага рэжыму "Віцьба-3". Арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала А.Казуліна палітзняволеным.
Паводле БелаПАН
