Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Міністру інфармацыі паслалі свіную галаву
Так незвычайна вырашылі павіншаваць Уладзіміра Русакевіча з Сусветным днём свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня, актывісты “Моладзі БНФ”.
Паводле аднаго з удзельнікаў акцыі Франака Вячоркі, у часы ВКЛ самых лепшых ваяроў было прынята ўзнагароджваць свінымі галовамі – гэта быў сімвал мужнасці і адвагі:
- Спадар Русакевіч таксама прадэманстраваў вялізныя здольнасці ў справе ліквідавання незалежнай прэсы, і "дзякуючы" яго намаганням зараз па індэксе свабоды прэсы, які штогод складае амерыканскі даследчы цэнтр Freedom House, Беларусь займае 188-е месца са 195-ці.
На сталічным Галоўпаштамце свіная галава была загорнутая ў газеты “Советская Белоруссия", і адрасаваная ў Мінінфармацыі. Пасылка заважыла на 12,5 кілаграмаў.
За акцыяй уважліва сачылі некалькі супрацоўнікаў спецслужбаў у цывільным, аднак ніхто з удзельнікаў затрыманы не быў.
Інфармацыйны цэнт АДС
