Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Трэцяга траўня лідэры АДС правядуць акцыю ў падтрымку незалежнай прэсы
3-га траўня – у Сусветны дзень свабоды прэсы – прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сіл правядуць акцыю салідарнасці з незалежнымі СМІ краіны.
Усім, хто пажадае, яны будуць бясплатна раздаваць друкаваныя выданні, забароненыя для распаўсюду праз кіёскі Белсаюздруку і па падпісцы. Сярод іх газеты “Народная воля”, “Товарищ“ і “Наша ніва”.
Акцыя пачнецца а 12-й гадзіне каля Галоўпаштампту.
Паводле намеcніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, галоўная мэта акцыі – на ўласным узоры прадэманстраваць дэмакратычным актывістам неабходнасць падрымкі распаўсюду незалежных выданняў. - Партыя БНФ лічыць, што кампанія ў падтрымку незалежных СМІ павінна стаць адной з галоўных палітычных кампаній Аб’яднаных дэмакратычных сіл ў 2008 годзе, - заявіў палітык.
Варта адзначыць, што згодна з Індэксам Свабоды прэсы, які штогод складае амерыканскі даследчы цэнтр Freedom House, Беларусь займае 188-е месца са 195-ці. Летась, паводле Freedom House, Беларусь была на 186-м месцы, сёлета — на 188-м. Нават сярод несвабодных краін, якіх аўтары дакладу налічылі 64, Беларусь знаходзіцца бліжэй да канца спісу, у кампаніі з Узбекістанам, Кубай, Туркменістанам, Бірмай і Паўночнай Карэяй.
Інфармацыйны цэнтр АДС.
