Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Лорд Бел: «Пытанне аб кантракце з беларускім прэзідэнтам можа быць вырашана ў найбліжэйшыя тыдні»
Піяр-менеджэр, кіраўнік савета дырэктароў кампаніі «Чайм Камьюнікейшнз» лорд Цімаці Бел чакае, што «пытанне аб кантракце з беларускім прэзідэнтам можа быць вырашана ў бліжэйшыя некалькі тыдняў».
У інтэрв'ю БелаПАН Лорд Бел пацвердзіў інфармацыю аб тым, што накіраваў у Мінск праграму дзеянняў, аднак адмовіўся каментаваць як саму праграму, гэтак і магчымы кантракт з беларускім бокам:
- Звычайна я не паведамляю прэсе аб сваёй працы, - заявіў піяр-менеджэр.
Нагадаем, што 13 сакавіка Цімаці Бел сустракаўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам. Згодна з афіцыйнымі паведамленнямі, гэта быў «прыватны дзелавы візіт». Пасля сустрэчы лорд Бел паведаміў журналістам, што яго кампанія працуе ў многіх краінах свету «над выбудовай іміджу». Паводле яго слоў, на інфармацыйных інтэрнет-рэсурсах вельмі шмат «двудушных і крывадушных каментарыяў» у дачыненні да Беларусі. «Чакаецца сур’ёзная праца, каб гэта выправіць», — сказаў Ц.Бел. Галоўнае, падкрэсліў ён, каб інфармацыя, што адлюстроўвае становішча спраў у краіне, была справядлівай і адпавядала рэчаіснасці. У пачатку красавіка ў СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што Ц.Бел накіраваў у Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі ліст з прапановамі па паляпшэнні іміджу краіны. Аднак у адміністрацыі гэтыя звесткі не пацвердзілі.
БелаПАН
