Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Улада імкнецца ўздзейнічаць на незалежную інфармацыйную прастору
“У Беларусі з’явіўся першы прэцэдэнт, звязаны з інфармацыйнымі інтэрнет-рэсурамі”, -- заявіў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька на прэсавай канферэнцыі ў штабкватэры партыі.
Паводле кіраўніка АГП, “палітычным, а не юрыдычным” было судовае рашэнне, звязанае з веб-сайтам www.ucpb.info, які змясціў артыкул “Сям’я” робіць бізнес пад надзейным дахам дзяржавы”, дзе згадваецца “сямейны бізнес” розных чыноўнікаў, у прыватнасці старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка. Да судовай адказнасці за абразу дзелавой рэпутацыі яго сына, Андрэя Козіка, кіраўніка юрыдычнай групы “Аргумент”, была прыцягнута АГП, прыхільнікі якой стварылі сайт www.ucpb.info.
Аднак партыя не з’яўляецца ўладальнікам гэтага сайта і не павінна адказваць за змешчаныя там матэрыялы. “Мы разглядаем яго як незалежны інфармацыйны рэсурс, у якім змяшчаецца невялікая доля інфармацыі пра дзейнасць партыі”, -- сказаў А.Лябедзька, які патлумачыў узнікшую сітуацыю імкненнем дзяржавы “знайсці рычагі ўздзеяння на інфармацыйную прастору”.
Разам з тым кіраўнік АГП заявіў, што суддзі, якія выносяць палітычна матываваныя рашэнні па грамадзянскіх справах, мусяць быць пакараныя: “Апошнія падзеі даюць прававыя, палітычныя, маральныя падставы складаць спісы суддзяў, што вынеслі палітычна матываваныя прысуды Кіму, Парсюкевічу, астатнім фігурантам па “справе 14-ці”, і дамагацца ўвядзення супраць гэтых суддзяў адпаведных кропкавых санкцый”.
Інфармацыйны цэнтр АДС
