Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Сустаршыні АДС наведаюць Польшчу з рабочым візітам
Гэтая тэма абмяркоўвалася 30 красавіка падчас сустрэчы сустаршыняў Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл з паслом Польшчы ў Беларусі Хенрыкам Літвінам. Удзел у ёй узялі лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч і першы наменсік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка.
Як паведаміў Інфармацыйнаму цэнтру АДС Сяргей Калякін, плануецца, што рабочая паездка лідэраў апазіцыі ў Польшчу адбудзецца з 27 па 30 траўня.
- На жаль, як нам падаецца, зараз у Польшчы не хапае аб’ектыўнай інфармацыі пра падзеі ў Беларусі, пра палітычнае становішча і пра сітуацыю з правамі чалавека. Таму акрамя палітычных сустрэч, мы плянуем правесці прэс-канферэнцыю для польскіх журналістаў, распавёў Сяргей Калякін.
Пакуль афіцыйная праграма візіту яшчэ не ўзгодненая. Але Сяргей Калякін упэўнены, што беларускія палітыкі змогуць сустрэцца з прадстаўнікамі парламенцкіх фракцый Сейма Польшчы, а таксама Мінстэрства замежных спраў.
Падчас сённяшняй гутаркі з Хенрыкам Літвінам лідэры АДС таксама абмеркавалі ўчорашнія выказванні Лукашэнкі, якія тычылісь адносінаў дзяржавы з нацыяльнаымі меньшасцямі і, у прыватнасці, “карты паляка”. Акрамя таго, закраналіся тэмы вызвалення палітвязняў, распаўсюду незалежных СМІ і маючых адбыцца восенню парламенцкіх выбараў.
Інфармацыйны цэнтр АДС.
