Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Дачка Аляксандра Казуліна збіраецца падаць у суд на Лукашэнку
Пра гэта старэйшая дачка Казуліна Вольга заявіла падчас прэсавай канферэнцыі ў штаб кватэры Партыі БНФ. Падставай для судовага разбіральніцтва могуць стаць выказванні Лукашэнкі падчас звароту да парламента 29 красавіка. Прэзідэнт некалькі разоў непаважна выказаўся на адрас экс-кандыдата ў прэзідэнты, а зараз палітзняволенага Аляксандра Казуліна.
У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка сказаў: “Знайшлі вашывага апазіцыянера, што 1,5 % на выбарах атрымаў, і зрабілі яго палітвязнем. Апазіцыя не хоча, каб яго выпускалі. Калі ён заўтра выйдзе на свабоду, апазіцыі той не будзе. Святога ў гэтым чалавеку нічога няма... Пяцёра выкарысталі, а ён не: “Момант яму не наступіў”. Ды каму ты патрэбны, цябе як туалетную паперу выкарыстоўваюць. Каму ты патрэбны?.”
- Я не здзіўленая, што Лукашэнка двойчы узгадваў пра Аляксандра Казуліна. Гэта яшчэ раз сведчыць, што менавіта Казулін яго вельмі цікавіць і менавіта з-за яго Лукашэнка ніяк не можа супакоіцца. Калі раней Казулін быў “адмарозкам”, які “адчыняў піва Лукашэнку”, то зараз ён ператварыўся ў “вашывага апазіцыянера”. Насамрэч гэта толькі дэманструе сутнасць нашага прэзідэнта, нагадвае нам, адкуль ён з’явіўся, пра яго адукацыю, пра яго культуру.
Паводле Вольгі, не выключана, што абаронцы Аляксандра Казуліна правядуць яго медычную экспертызу, каб высветліць, ці ёсць ў яго педыкулёз. А потым можна будзе разглядаць пытанне аб накіраванні ў суд зыску супраць прэзідэнта за абразу гонару і годнасці.
- Я проста ў шоку. Калі такія словы выкарыстоўваюцца на адрас сумленнага чалавека, прафесара, экс-кандыдата ў прэзідэнты. Гэты судовы працэс можа яшчэ раз засведчыць, які прававы нігілізм існуе ў Беларусі, - дадала В.Казуліна.
Рацыё Рацыя
