Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Пасланне АГП так і не дайшло да прэзідэнта
Каля 11.30 у Мінску на праспекце Незалежнасці быў затрыманы лідэр АГП Анатоль Лябедзька, а таксама сябры моладзевага крыла партыі "Маладыя дэмакраты" - Віталь Стажараў, Мікола Сергяенка, Кірыла Паўлоўскі. Іх затрымалі пасля таго, калі ў раёне ГУМА яны раздалі мінакам газету "Народня Воля", у якім было апублікавана Пасланне, прынятае на 11 з'ездзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Разам з імі затрыманы карэспандэнт "Народнай Волі" Віталь Гарбузаў. Усіх даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна.
Да паўгадзіны да гэтага інцыдэнта сябры АГП планавалі перадаць пасланне да грамадзян, прадстаўнікаў бізнесу і дзяржавы, прынятае на 11-м з'ездзе АГП, прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Сідорскаму і спікеру Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі Вадзіму Папову.
- Аднак на падыходзе да Дома ўрада каля будынка парламента на плошчы Незалежнасці нас затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў форме. Нас фактычна блакаваў АМАП. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі не маглі растлумачыць, чаму вызначаныя людзі маглі праходзіць па плошчы, а вось чалавеку з прозвішчам Лябедзька гэтага не дазволілі. Плошча не была ачэпленая: астатнія грамадзяне вольна па ёй перасоўваліся. Блакавалі толькі нас, - распавёў А.Лябедзька.
Нагадаем, што ў Палаце Прадстаўнікоў у той момант выступаў са сваім Пасланнем да беларускага народа Аляксандр Лукашэнка.
Праз тры гадзіны усе актывісты, у тым ліку і Анатоль Лябедзька былі адпушчаныя на свабоду.
Інфармацыйны цэнтр АДС.
