Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Прадпрымальнікі таксама маюць права на зніжку
Адпачываць у санаторыі за 20% кошту могуць не толькі сябры афіцыйнага прафсаюза.Пра гэта аднаму з лідэраў прадпрымальнікаў, актывісту Руху “За Свабоду” Алесю Таўстыку паведамілі ў райвыканкаме Мядзельскага раёна.
– Мне падцвердзілі, што кожны беларус, які сумленна сплачвае дзяржаве падаткі і робіць выплаты ў фонд сацыяльнага страхавання, мае права на кампенсацыю з гэтага фонду часткі выдаткаў на сваё і сваіх дзяцей аздараўленне, – паведаміў Алесь Таўстыка.
Чыноўнікі распавялі актывісту, што для атрымання кампенсацыі кошту пуцёўкі ў санаторый ці дом адпачынку трэба сабраць пэўныя дакументы. Неабходна даведка аб стане здароўя, альбо аб стане здароўя дзіцяці, даведка з падатковай інспекцыі пра заробак, каб вызначыць адсотак кампенсацыі. Работнікі выканкама пры гэтым прызналі што з 2003 года, калі ІП пачалі рабіць выплаты ў фонд сацыяльнага страхавання, прадпрымальнікі за льготнымі пуцёўкамі да іх не звярталіся.
– На прадпрыемствах гэтым займаюцца прафсаюзы. Абараніць інтарэсы прадпрымальнікаў у дадзеным пытанні пакуль няма каму, акрамя саміх прадпрымальнікаў. Таму я заклікаю дробных бізнэсоўцаў звяртацца ў адпаведныя аддзелы райвыканкамаў адразу пасля сплаты падаткаў, – кажа Алесь Таўстыка.
