Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
В.Шэндэровіч: Беларуская Фэміда пачала практыкаваць раней – і палітвязьні там зь дзевяностых гадоў, і ворагі прэзыдэнта пачалі гінуць раней, чым у нас
Вядомы расейскі сатырык Віктар Шэндэровіч у сваёй штотыднёвай перадачы “Плаўлены сырок” наступным чынам пракамэнтаваў “суды па-беларуску”:
- Няблага ідзе справа з правасудзьдзем і ў Беларусі. Ну, Саюзная ж дзяржава! Тутэйшая старэйшая сястрычка нашай Фэміды пачала практыкаваць раней – і палітвязьні там зь дзевяностых гадоў, і ворагі прэзыдэнта пачалі гінуць раней, чым у нас… А на мінулым тыдні – нічога страшнага: звычайны выхаваўчы момант. Некалькі месяцаў таму тутэйшыя мянты разагналі апазыцыйны мітынг і затрымалі парушальнікаў парадку.
Сьледзтва было праведзенае бліскуча і імкліва. Высьветлілася, напрыклад, што адзін з дэманстрантаў, сьвежаадлічаны студэнт Андрэй Кім, які ёсьць ляўшуном, ні за што ні пра што заехаў па леваму ж вуху падыйшоўшаму капітану ДАІ. Вы не спрабавалі, калі вы ляўшун, ударыць кагосьці кулаком у левае вуха? А вы паспрабуйце. Калі зможаце, просты вам шлях у беларускія судзьдзі! На гэтым анамаліі не спыніліся: пакрыўдзіўшы супрацоўніка ДАІ вычварэнскім чынам, студэнт Кім чамусьці не пабег хавацца, як зрабіў бы на ягоным месцы любы нармальны экстрэміст, а працягваў роўна ісьці ў шэрагах дэманстрантаў – і быў затрыманы толькі праз паўгадзіны і ўжо не на дэманстрацыі.
Пра ўсё гэта суду шчыра расказаў супрацоўнік у цывільным, які ішоў, па яго словах, за паўтары метры ззаду Кіма, але відаць спужаўся затрымліваць экстрэміста, які ўмее біць кулаком левае рукі ў левае вуха. Гэты “таптун” і аказаўся адзіным довадам абвінавачваньня, таму што на відэа добра бачна не як б’е Кім, а як б’юць Кіма. Дэфект плёнкі, мабыць… Такім чынам, Андрэй атрымаў паўтары гады калёніі. І гэта яму яшчэ мала далі!..
Прэс-служба "Маладога фронту"
