Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Мілінкевіч выступіць у Оксфардзе
У Брытаніі абмяркуюць поспехі і няўдачы грамадзянскай супольнасці ў працэсе дэмакратызацыі.Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч выступіць перад студэнтамі каледжа Св. Антонія пры Оксфардскім універсітэце, а таксама прыме ўдзел у круглым стале, прысвечаным ролі грамадзянскай супольнасці ў дэмакратычных трансфармацыях у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Выступ Аляксандра Мілінкевіча і круглы стол арганізаваныя Цэнтрам Еўрапейскіх даследаванняў пры Оксфардскім універсітэце. Весці мерапрыемства будзе Джон Лойд – дырэктар Ройтэрскага інстытута журналістыкі (The Reuters Institute for the Study of Journalism).
На круглым стале запланаваныя дыскусіі пра тое, якім чынам заходнія дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі могуць паспрыяць дэмакратычным трансфармацыям ў постсавецкіх краінах, чаму “каляровыя рэвалюцыі” прыводзяць да розных вынікаў, ад чаго залежыць стабільнасць новых дэмакратый у краінах былога сацлагеру.
Акрамя Аляксандра Мілінкевіча з дакладамі выступяць таксама Фiлiп Дзiмiтраў (былы Прэм’ер-мiнiстр Балгарыі) і Марцiн Бутора (былы дысiдэнт, былы пасол Славакіі ў ЗША)
Учора, адразу пасля прыезду ў Брытанію, Аляксандр Мілінкевіч правёў сустрэчу з 11 беларускімі студэнтамі, навучэнцамі Оксфарду.
