Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Палітычная налепка, як летапіс беларускага супраціву
Вечарам у пятніцу ў сядзібе Партыі БНФ адкрылася незвычаная выстава палітычных налепак. Усе, хто пажадае наведаць экспазіцыю, змогуць на свае вочы пабачыць гісторыю беларускага супраціву з 1996 па 2008 год.
Пакуль у калекцыі крыху больш за сто налепак, якія нагадваюць пра тое, як праходзілі прэзідэнцкія выбарчыя кампаній 2001 і 2006 гадоў, як ладзіліся буйныя пратэстныя акцыі апазыцыі – “Чарнобыльскі шлях” ці Еўрапейскі марш. Шэраг налепак маюць сатырычны падтэкст. Прыкладам, на іх можна пабачыць пацалунак Аляксандра Лукашэнкі з Барысам Ельцыным, пазнаёміцца з цікавым персанажам – тэлепузікам Лу-лу, які вельмі нагадвае аднаго вядомага беларускага палітыка з вусамі, а таксама высветліць, як выглядае знакаміты “чарнобыльскі вожык”.
Паводле аднаго з арганізатараў выставы Франака Вячоркі, сабраць экспазыцыю было досыць проста – дастаткова было кінуць кліч сярод актывістаў. Аднак ёсць і цяжксці. Справа ў тым, што многія прыватныя калекцыі налепак, якія гадамі збіралі дэмакратычныя актывісты, былі канфіскаваныя супрацоўнікамі праваахоўных органаў падчас ператрусаў. Таму кожнаму, хто дадасць да экспазіцыі новую налепку арганізатары абяцаюць выдаць адмысловы дыплом.
Інфармацыйны цэнтр АДС.
