Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
М.Статкевіч: Наша школа атамнай энергетыкі знаходзіцца “на апошнім уздыху”
Беларускія ўлады вымушаныя будаваць АЭС, таму што ў іх няма іншай альтэрнатывы, лічыць лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч. \
Пра гэта палітык заявіў падчас арганізаванага Нацыянальным камітэтам АДС “круглага стала” па праблеме беларускай “ядзернай праграмы”.
Паводле М.Статкевіча, зараз беларуская энергабяспека грунтуецца на расійскіх нафце і газе, але гэтыя рэсурсы вычарпальныя, і яны будуць даражэць. Таму, як лічыць палітык, з эканамічнага пункту гледжання, выкарыстанне атамнай энергетыкі больш выгоднае. “Калі ў АЭС 20% кошту электраэнергіі ідзе на паліва, астатняе – тэхнічная забудова, то ў нафты і газа прапорцыі зваротныя”, - сказаў лідэр Народнай Грамады.
Аднак, як падкрэсліў М.Статкевіч, для належнага карыстання атамнай энергетыкай неабходна мець школу, адпаведных высакакласных спецыялістаў і інстытуцыі па іх падрыхтоўцы. “Зараз у нас савецкая школа, якая знаходзіцца на апошнім уздыху. І будаўніцтва АЭС, безумоўна, стварае матывацыю, неабходнасць аднаўлення такой школы”, - дадаў ён.
М Статкевіч таксама адзначыў, што да пытання будаўніцтва АЭС трэба падыходзіць памяркоўна: “разважаць з пункту гледжання нацыянальных інтарэсаў, у тым ліку інтарэсаў будучыні Беларусі, будучых пакаленняў”.
Інфармацыйны цэнтр АДС.
