Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Заяўнікі ў пракуратуры не падпісалі абавязацельстваў
Капітан ГУУС Менгарвыканкаму паведаміў заяўнікам Чарнобыльскага шляху Ўладзімеру Лабковічу і Ігару Рынкевічу, што Менгарвыканкам ня мае пярэчаньняў да правядзеньня шэсьця па маршруце Акадэмія навук - Чарнобыльская капліца.
У 17:00 адбылася сустрэча заяўнікаў Чарнобыльскага шляху адказнага сакратара Партыі БНФ Уладзімера Лабковіча, намесьніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Рынкевіча, аднаго зь лідэраў моладзевай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты" Міхаіла Пашкевіча і сябра Партыі камуністаў Беларускай Алега Шапавалава з галоўным пракурорам Менску Мікалаем Куліком, яго намесьнікам Аляксеем Стукам і кіраўніком упраўленьня менскай пракуратыры Ігарам Ждановічам.
Нагадаем, што менавіта Аляксей Стук падпісаў загад на ператрус офісаў незалежных СМІ 27 сакавіка.
У актавай залі, куды былі запрошаныя падпісанты, прысутнічалі людзі зь відэакамэрамі. Уладзімер Лабковіч запатрабаваў, каб яны не прысутнічалі на сустрэчы, альбо каб былі запрошаныя і незалежныя журналісты. "Я сказаў, што калі мы даем прэс-канфэрэнцыю, то трэба запрасіць усіх жадаючых журналістаў, - кажа Уладзімер Лабковіч. - А калі гэта перамовы, то камэры абсалютна не патрэбныя. Не адразу, але нашае патрабаваньне задаволілі - людзі з камэрамі сышлі".
Прадстаўнікі пракуратыры, як і ГУУС, сказалі, што ня супраць шэсьця ад Акадэміі навук да Чарнобыльскай капліцы. Заяўнікі ў сваю чаргу папрасілі, каб пракурор зьвярнуў увагу на супрацьпраўныя дзеяньні амапаўцаў, якія назіраюцца падчас любых масавых вулічных мерапрыемстваў з удзелам дэмакратычных сілаў і абараніла права людзей на сходы і мітынгі. На гэта прадстаўнікі ўладаў адказалі маўчаньнем.
Заяўнікам прапанавалі падпісаць абавязацельствы выконваць заканадаўства падчас шэсьця. На гэта Ўладзімер Лабковіч заявіў, што падчас шэсьця ніхто не зьбіраецца парушаць закон, людзі хочуць толькі рэалізаваць сваё права на мітынгі і шэсьці. Такім чынам, абавязацельствы заяўнікі не падпісалі.
Уладзімер Лабковіч уражаны панікай уладаў перад Чарнобыльскім шляхам: "Гэта сапраўдная гістэрыя ўладаў, калі людзі вельмі высокіх званьняў пэрсанальна аб'язджалі кватэры заяўнікаў, каб уручыць позвы ў пракуратуру і ГУУС. Тым ня менш, я вельмі спадзяюся, што ў менскіх уладаў хопіць розуму не дапусьціць такіх падзеяў, якія чыніліся ў Менску 25 сакавіка, не дапусьціць супрацьстаяньня грамадзянаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў".
Прэс-група Партыі БНФ
