Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Парсюкевічу далі 2,5 гады калоніі
"Улада не ўпэўнена. Яна спрабуе застрашыць грамадскую супольнасць, але паставіць на калені краіну яна не здолее", – каментуе прысуд Аляксандр Мілінкевіч.Суддзя Уладзімір Аўдзеенка прызнаў Сяргея Парсюкевіча цалкам вінаватым паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь і прызначыў пакаранне ў выглядзе 2 з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму.
– Гэта палітычны працэс над адным з самых моцных актывістаў прадпрымальніцкага руху. Чалавека збілі падчас арышту на Акрэсціна і за гэта яшчэ кінулі за краты. Ён заслугоўвае шырокай грамадскай падтрымкі. Мы зробім усё, каб праўда перамагла. Улада не ўпэўнена. Яна спрабуе застрашыць грамадскую супольнасць, але паставіць на калені краіну яна не здолее, – каментуе прысуд Аляксандр Мілінкевіч.
Адвакат Вера Страмкоўская лічыць віну падабароннага не даказанай, бо следства насіла тэндэнцыйны характар, а вынесены прысуд – палітычна матываваным. Вера Страмкоўская збіраецца абскарджваць прысуд у Мінскім гарадскім судзе.
Як паведаміў актывіст Руху Хрыстафор Жэляпаў, лекі, якія сваякі прынеслі для Сяргея Парсюкевіча, пасля заканчэння суда перадаць не дазволілі.
Нагадаем, Сяргея Парсюкевіча абвінавацілі ў тым, што ён нібыта збіў ахоўніка Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Мінска А. Дулуба, падчас адбыцця пакарання за актыўны ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Чацвёртага сакавіка Сяргея затрымалі на час следства. З тае пары яго ўтрымліваюць ў СІЗА на Валадарцы.
