Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Мілінкевіч атрымаў адказ Мінюста (фота)
Намеснік міністра прапанаваў лідэру Руху “За Свабоду” Аляксандру Мілінкевічу месяц на выпраўленне дакументаў.Па рэгістрацыі ПАГА “Рух “За Свабоду” рашэнне яшчэ не прынята. Галоўныя прэтэнзіі Мінюста зводзіліся да таго, што мэты і задачы, заяўленыя ва ўстаўных дакументах, не адпавядаюць платформе Руху “За Свабоду”, якая змешчана на асабістым сайце Аляксандра Мілінкевіча. Да таго ж, выяўлены нібыта неадпаведнасці ў графічнай схеме структуры грамадскага аб’яднання, якая падаецца разам з дакументамі.
Па словах, Аляксандра Мілінкевіча намеснік міністра адзначыў, што лідэр ствараемага Руху мае адміністрацыйныя парушэнні, што можа быць перашкодай для рэгістрацыі. “А калі вязень выйдзе з турмы і захоча зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне ў абарону вязняў, Вы яму таксама адмовіце?”– парыраваў Мілінкевіч.
– Мы будзем і надалей працягваць спробы рэгістрацыі Руху. Няхай сітуацыія пры гэтым будзе выглядаць абсурдна. Мы хочам дзейнічаць легальна, абараняць інтарэсы людзей. Нам нам няма чаго хаваць ад грамадства, – сказаў Аляксандр Мілінкевіч.
Адказ Міністэрства юстыцыі павінна было даць не пазней за 10 красавіка, паколькі на прыняцце рашэння па закону даецца месяц, аднак пра рашэнне аб адтэрміноўцы было паведамлена толькі зараз, са спазненнем амаль на два тыдні. А дакументы па адтэрміноўцы, якія атрымаў на рукі Аляксандр Мілінкевіч, датаваны 15 красавіка.
Фота тут
