Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Палітык вінаваціць Міністэрства энергетыкі ў парушэнні Закону
На думку намесніка старшыні Партыі БНФ, прыхільніка Руху “За Свабоду” Алеся Міхалевіча, чыноўнікі хаваюць ад грамадства працэс вырашэння пытання пра будаўніцтва беларускай АЭС і ігнаруюць звароты грамадзян.З гэтай нагоды намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч звярнуўся ў пракуратуру Мінска са скаргай на Міністэрства энергетыкі.
12 лютага 2008 года прадстаўнікі Чарнобыльскай камісіі Партыі БНФ і актывісты Руху “За Свабоду” Алесь Міхалевіч, Юрась Меляшкевіч і Юрась Губарэвіч звярнуліся да Міністэрства энергетыкі з патрабаваннем забяспечыць удзел грамадзкасці ў працэсе прыняцця рашэнняў у справе будаўніцтва АЭС. Палітыкі пры гэтым спасылаліся на Орхускую канвенцыю, ратыфікаваную у Беларусі ў 2001 г., якая прадугледжвае удзел грамадзкасці ўжо на самым раннім этапе абмеркавання мэтазгоднасці пабудовы АЭС на тэрыторыі Беларусі.
Аднак Міністэрства энергетыкі не дало адказу на зварот у вызначаны законам тэрмін, таму было прынятае рашэнне звярнуцца ў пракуратуру.
– Калі Міністэрства энергетыкі ігнаруе міжнародныя канвенцыі, а таксама Закон "Аб зваротах грамадзян", то пракуратура мусіць прыцягнуць вінаватых да адказнасці," –падкрэсліў Алесь Міхалевіч.
