Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Чарнобыльскі шлях завершыцца каля Чарнобыльскай капліцы
Адбылося паседжаньне Аргкамітэту Чарнобыльскага Шляху. Нагадаем, што ўчора Менгарвыканкам дазволіў правесьці жалобнае шэсьце па маршруце Акадэмія навук - парк Дружбы народаў. Вынікі нарады сябраў Аргкамітэту былі прэзэнтаваныя на прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася ў сядзібе Партыі БНФ.
"Мы вырашылі правесьці мітынг на дазволеным месцы збору, каля Акадэміі навук, а затым прайсьці жалобным шэсьцем да Чарнобыльскай капліцы, што на перасячэньні вуліц Карастаянава і Арлоўскай, - кажа сябра Аргкамітэту Віктар Карняенка. - Зьмястоўная частка будзе выглядаць так: лёзунгі "Здаровае насельніцтва", "Сацыяльныя гарантыі пацярпелым на ЧАЭС" і "НЕ будаўніцтву АЭС без належнага грамадзкага кантролю і экспэртызы".
Адзін з заяўнікаў шэсьця Ігар Рынкевіч сказаў, што асноўнай тэмаю свайго выступу падчас мітынгу 26 красавіка бачыць прававы Чарнобыль, які пануе на Беларусі.
Прэс-група Партыі БНФ
