Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
Гарадзенцы выступілі супраць русіфікацыі мясцовага тэлебачаньня
Рада Гарадзенскай гарадзкой суполкі партыі БНФ прыняла рашэньне зьвярнуцца да кіраўніцтва Гарадзенскага тэлерадыёаб’яднаньня і аблвыканкама з заявай аб недапушчальнасьці русіфікацыі тэлебачаньня і радыё.
Новапрызначаны дырэктар тэлерадыёкампаніі “Гродна” Мікалай Мельячэнка ў інтэрвію газэце “Вячэрні Гродна” заявіў аб тым, што пад яго кіраўніцтвам этэр будзе пераважна рускамоўным. Сваю пазыцыю ён патлумачыў тым, што такая сытуацыя на сёньняшні дзень склалася на большасьці беларускіх тэлерадыёстанцый.
Сябры гарадзенскай арганізацыі партыі БНФ лічаць такія захады непрымальнымі.
Старшыня суполкі Вадзім Саранчукоў паведаміў Рацыі аб тым, што рада на сваім паседжаньні, кіруючыся статутам партыі, прыняла рашэньне зьвярнуцца з заявай да Мікалая Мельячэнкі аб недапушчальнасьці падобных дзеяньняў:
- Аргумэнты Мікалая Мельячэнкі аб тым, што дзелавы стыль радыё і тэлебачаньня палягае перш за ўсё на рускамоўным гучаньні ў пэўнай ступені неправамоцныя. У заяве мы паведамілі аб недапушчальнасьці падобных дзеяньняў. Калі кіраўніцтва тэлерадыёаб’яднаньня не прыслухаецца да нашай думкі, мы плянуем арганізаваць кампанію па збору подпісаў сярод жыхароў горада з патрабаваньнем пашырэньня беларускамоўнага этэру.
Крыніца - Радыё Рацыя
