Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
У сераду пачынаецца «працэс 14-ці»
16 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску (Кірава, 21. Былы будынак Гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа) а 10:00 пачнецца судовы працэс па справе вулічных маніфэстацый 10 студзеня.
Судзьдзя — Алена Ільіна. На лаве падсудных адначасова апынуцца аж 10 чалавек — Андрэй Кім, Міхаіл Пашкевіч, Аляксей Бондар, Уладзімер Сяргееў, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Андрэй Чарнышоў, Антон Койпіш, Міхаіл Крываў і Тацяна Цішкевіч. Кім будзе сядзець у судовай клетцы, іншыя фігуранты справы разьмесьцяцца ў залі. Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўналетняга Максіма Дашука заўтра судзіць ня будуць.
Гэтая чацьвёрка несвоечасова азнаёмілася з матэрыяламі справы, таму працэс над імі і перанесьлі. Дата судовага паседжаньня па гэтых актывістах пакуль ня вызначаная. Андрэя Кіма будуць судзіць адразу па двух артыкулах КК, апроч акцыі прадпрымальнікаў, у віну яму ставіцца зьбіцьцё супрацоўніка ДАІ на мітынгу 21 студзеня. Толькі па другой справе яму пагражае да 6 шасьці гадоў зьняволеньня.
Ад 31 студзеня А.Кім знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. 1 красавіка судзьдзя Ільіна па хадайніцтву дзяржабвінаваўцы пастанавіла аб’яднаць дзьве крымінальныя справы супраць моладзевага актывіста ў адну.
www.nn.by
