Навiны
- Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да вясны
- Белорусская АЭС будет построена на Островецкой площадке
- Решение по ИП принято. Уступок не будет
- По делу о минском взрыве еще допросят тысячи людей
- Александр Лукашенко обещает либерализацию жизни всего общества
- АДС хочуць стаць трэцімі
- Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ
- Лукашенко: Я зарплату бюджетникам не сокращал
- “Мы готовы взять часть ответственности за происходящее в стране”
- В отличие от президента 70% белорусов знают о кризисе
- Рух “За Свабоду” стаў легальным
- Вінцук Вячорка: У нас тры акцэнты: маніторынг сытуацыі, пошукі выйсьця з крызісу і вылучэньне партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты
- ИП потребовали сохранить им прежние условия работы
- ЦИК уполномочен изучить
- Александр Милинкевич: Европа беспокоится за Беларусь
На сустрэчы ў Баранавічах Мілінкевічу падарылі кветкі (фота і відэа)
11 красавіка адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Ляхавічаў і Баранавічаў.У Ляхавічах сустрэча адбылася каля крамы “Верас” мясцовага кансервавага заводу. Людзі скардзіліся на засілле кантралюючых органаў, абураліся тым, што заробкі людзей працы значна меншыя за аклады рознага рангу чыноўнікаў, колькасць якіх прыкметна павялічылася за апошнія гады. Пенсіянеры скардзіліся на тое, што хутка растуць цэны на прадукты, ды яшчэ адмянілі льготы, а абяцанага адпаведнага падвышэння пенсіі няма.
– У Ляхавічах раздалі многа ўлётак перад сустрэчай, але людзей было няшмат. Людзі стаялі купкамі на вуліцы, пазнавалі нас, але не падыходзілі – баяліся. Мабыць вертыкаль правяла прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам, – выказаў думку Аляксандр Мілінкевіч.
Падчас размовы з Мілінкевічам прысутнічалі ідэалагічныя работнікі райвыканкама. Намесніца па ідэалогіі, штучна ўсміхаючыся, хавала пад перакінутым праз руку плашчом дыктафон. У акне адміністрацыйнага будынку то паказваўся чалавек з відэакамерай, то сарамліва хаваўся за фіранку. На хвілінку падышлі два міліцыянта, пацікавіліся характарам мерапрыемства і сышлі.
Самымі зацікаўленымі слухачамі паказалі сябе работнікі ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага райвыканкама. Яны першыя ў горадзе сустрэлі Аляксандра Мілінкевіча, з непадробнай цікавасцю распыталі пра мэты візіта і прапанавалі свой эскорт вядомаму палітыку падчас абыходу рынка “Аляксееўскі”.
Сама сустрэча адбылася каля галоўнага ўваходу на рынак. Спачатку адбывалася ажыўленая гутарка з мясцовымі прадпрымальнікамі пра праблемы малога бізнесу. Суразмоўцы распавядалі, што 80% ІП вымушаны працаваць з парушэннямі. Пачалі падыходзіць пакупнікі. Шмат хто пазнаваў Мілінкевіча і тэлефанаваў знаёмым. Падыходзілі цэлымі сем’ямі. Праз некаторы час падышла група студэнтаў з дэмакратычнай сімволікай, адна жанчына сталага веку падарыла лідэру Руху “За Свабоду” бел-чырвона-белы букет кветак.
На сустрэчу ў Баранавічах прыйшло каля ста чалавек, сярод якіх і старэйшыя людзі і моладзь. Па словах Аляксандра Мілінкевіча, было шмат пытанняў пра сацыяльныя праблемы, пра несправядлівасць улады. Распавядалі пра праблемы на Баранавіцкім мясакамбінаце, які, пасля далучэння да Бярозаўскага мясакамбіната, рэзка згарнуў вытворчасць.
Міліцыя, якой было даволі шмат, сустрэчам не перашкаджала. Падчас паездкі машыну Мілінкевіча спынілі толькі адзін раз. Пасля некалькіх фармальных пытанняў супрацоўнік ДАІ на развітанне сказаў вадзіцелю: “жадаю шчаслівай дарогі Вам і Вашым пасажырам”.
Фота і відэа тут
